Мілінкевіча запрасілі на размову ў Міністэрства юстыцыі

2008 2008-04-18T16:56:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ужо прайшоў месяц і адзін тыдзень з дня падачы заявы аб рэгістрацыі Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”, але адказу яшчэ няма.

Адвезены Законам тэрмін на разгляд падобнай заявы і накіраванне адказу складае месяц. Аднак, калі мінуў гэты тэрмін і намеснік кіраўніка ствараемага грамадскага аб’яднання Юрась Губарэвіч патэлефанаваў у Міністэрства юстыцыі, началнік Упраўлення грамадскіх аб’яднанняў Мінюста спадар Сліжэўскі паведаміў, што дакументы знаходзяцца на разглядзе ў калегіі Міністэрства і прапанаваў пачакаць адказу, які будзе дасланы па пошце.

17 красавіка, на пытанне аднаго з заснавальнікаў ПАГА “Рух “За Свабоду” Аляксея Кавальца, той самы чыноўнік у сваім адказе пакінуў інтрыгу: “Чакайце, мы Вам патэлефануем у бліжэйшыя дні і выклікаем у Мінюст па пытанню рэгістрацыі”.

– Мінюст вядомы як орган які выступае з ініцыятывай аб ліквідацыі грамадскіх арганізацый за парушэнні заканадаўства. А хто павінен сачыць за выкананнем заканадаўства самім Мінюстам? – задаецца пытаннем намеснік кіраўніка ПАГА “Рух “За Свабоду” Віктар Карнеенка.

У гэты ж дзень начальнік упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі запрасіў кіраўніка ствараемага Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на размову з намеснікам міністра юстыцыі ў аўторак 22 красавіка а 17-ай гадзіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international