Анжаліка Борыс і Ігар Банцар аштрафаваныя
18.04.2008.
Тэгі: суды, адміністратыўная справа, штрафы.
Крыніца: Радыё "Рацыя".
Кіраўнічка непрызнанага беларускімі ўладамі “Саюза палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс, журналіст “Magazyn Polski” Ігар Банцар і кіроўца Віктар Борыс пакараныя штрафам у памеры 15 базавых адзінак за знаходжанне ў памежнай зоне без неабходных дакументаў. Такое рашэнне вынесла сёння адміністрацыйная камісія Лідскай вайсковай часткі №1234 на чале з падпалкоўнікам Уладзімірам Ляўдам.
Як паведаміў Рацыі Ігар Банцар, актывістам таксама патлумачылі, што яны аўтаматычна ўносяцца ў спіс асобаў, якім забаронена выязджаць за мяжу, да аплаты штрафу. “Гэта пратакольная форма і мы не можам гэтага не зрабіць, нават калі вы зараз аплоціце штраф і прынясеце квітанцыю”, - паведамілі ў адміністрацыйнай камісіі. Пры гэтым там заверылі, што забарона на выезд будзе знятая на працягу трох дзён са дня аплаты штрафа.
Нагадаем, 14 красавіка ў Радуні, што ў Воранаўскім раёне, былі затрыманыя восем грамадзян Польшчы, якія прыехалі ў Беларусь у межах культурнага абмену. Акрамя таго, днём там жа былі затрыманыя лідэр непрызнанага ўладамі “Саюза палякаў у Беларусі” Анжаліка Борыс, журналіст Ігар Банцар і кіроўца Віктар Борыс.
Навіны па тэме
28.08.2008 За заклік да байкоту і пратэстаў супраць фальсіфікацый арыштаваны актывіст «Еўрапейскай Беларусі»
22.08.2008 Штраф за пратэст супраць абортаў
21.08.2008 Распаўсюдніка «Товарища» аднавілі на працы
21.08.2008 Рашэнне па справе Аляксандра Меха сёння прынята не будзе
21.08.2008 Вінцук Вячорка: "Маем доказы палітычнага характару справы Аляксандра Меха"
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









