Галоўныя навіны
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году
05.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
05.09.2008
Мазыр: Выбаршчыкам паказалі іх сапраўднае месца
03.09.2008
Аналіз этапа рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты
01.09.2008
2 верасьня адбудзецца прэзентацыя дакладу «Умовы ўтрыманьня пад вартай у Рэспубліцы Беларусь»
30.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульнені
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні


"Народнай Волі" адмовілі ў акрэдытацыі пры Палаце прадстаўнікоў

16.04.2008. Тэгі: скаргі, свабода слова, незалежныя СМІ.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.

Намесніца рэдактара «Народнай волі» Марына Коктыш сёння накіравала скаргу старшыню Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Вадзіму Папову ў звязку з адмовай у акрэдытацыі пры гэтай структуры.

Паводле скаргі, 25 сакавіка рэдакцыя «Народнай волі» звярнулася ў ППНС з просьбай акрэдытаваць сваю карэспандэнтку Марыну Коктыш. 8 красавіка прыйшоў адмоўны адказ: В. Папоў даручыў прыняць рашэнне старшыню Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ Юрыю Кулакоўскаму, а той прапанаваў рэдакцыі прадставіць іншую кандыдатуру. 

Дэпутаты аргументуюць сваё рашэнне тым, што Марыне Коктыш нібыта адмоўлена ў допуску ў будынак Дома Ураду, але звестак пра тое, хто, калі і на якой падставе прыняў такое рашэнне, не падаюць.

Журналістка заяўляе, што адмова ў акрэдытацыі незаконная, парушае яе правы і законныя інтарэсы, закон «Аб друку і іншых СМІ» і Правілы акрэдытацыі карэспандэнтаў СМІ пры ППНС, зацверджаныя 9 ліпеня 2007 г. 

У прыватнасці, у адпаведнасці з арт. 42 Закона «Аб друку і іншых СМІ», рэдакцыі могуць адмовіць у акрэдытацыі толькі тады, калі карэспандэнт альбо рэдакцыя парушылі вызначаныя правілы акрэдытацыі альбо распаўсюдзілі не адпаведныя рэчаіснасці звесткі, што прыніжаюць гонар і годнасць арганізацыі. Аналагічныя патрабаванні ўтрымліваюцца і ў п.15 Правілаў акрэдытацыі СМІ пры ППНС, — падкрэслівае журналістка.

Да таго ж, п. 14 згаданых Правілаў дазваляе Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных дачыненнях і СМІ вызначаць толькі квоты акрэдытаваных карэспандэнтаў ад СМІ, а не іх персанальны склад.
«Такім чынам, адмова Пастаяннай камісіі акрэдытаваць мяне ў якасці карэспандэнта газеты „Народная воля“ супярэчыць заканадаўству РБ, перашкаджае мне ажыццяўляць прафесійныя абавязкі і дыскрымінуе мяне як журналістку. Больш за тое, адмова ў допуску ў будынак Дома Ураду робіць замах на маю дзелавую рэпутацыю і наносіць мне сур’ёзныя маральныя страты», — гаворыцца ў скарзе.

Марына Коктыш просіць старшыню ППНС даручыць камісіі па СМІ адмяніць сваё рашэнне і кажа, што ў адваротным выпадку звернецца ў суд.

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования