Чарговая “прафілактыка”, КДБ зноў цісьне на моладзь

2008 2008-04-17T17:12:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевая актывістка з Гародні Хрысьціна Марчук 16 красавіка была выклікана ва Упраўленьне КДБ па Гарадзенскай вобласьці. У позве, якую прынесьлі на філалагічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту імя Янкі Купалы, не пазначалася, у якасьці каго выклікаюць студэнтку ў гэтую дзяржаўную ўстанову. Позву ёй перадаў дэкан факультэту. У КДБ дзяўчына знаходзілася дзве гадзіны.

 

Як паведаміў гарадзенскі праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, на пачатку размовы супрацоўнікі КДБ катэгарычна адмовіліся назваць свае прозьвішчы і пасады, на што дзяўчына адказала, што ня будзе ў такім разе даваць аніякіх афіцыйных тлумачэньняў. Прадстаўнікоў сьпецслужбаў найбольш цікавілі акалічнасьці ранейшага затрыманьня Хрысьціны ў Менску ў ліку іншых сяброў "Маладога Фронту". У канцы “гутаркі” супрацоўнікі КДБ папярэдзілі Хрысьціну Марчук пра крымінальную адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Падпісваць занатаваны зьмест размовы яна адмовілася.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства