Сяргея Абразоўскага зноў будуць судзіць

2008 2008-04-17T16:39:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу жыхароў у пасёлку Сьвіслач Пухавіцкага раёну 29 сакавіка. Акцыя пратэсту адбылася з нагоды магчымага будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці заводу па вытворчасьці ядахімікатаў. Пратэстоўцы зьвярталіся да мясцовых уладаў з заявай аб правядзеньні мітынгу, але такога дазволу чыноўнікі не далі. Сяргей Абразоўскі вінаватым сябе ня лічыць і мяркуе, што гэткім чынам улады спрабуюць запалохаць і перапыніць ягоную дзейнасьць.

Нагадаю, што 9 красавіка суд Пухавіцкага раёну пакараў Сяргея Абразоўскага штрафам 1 млн. 400 тысяч рублёў паводле аналягічнага артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу. Гэта сталася вынікам несанкцыянаванага мітынгу жыхароў пасёлку Дружны, які адбыўся 22 сакавіка.

Супраць будаўніцтва заводу расейскай прыватнай кампаніі “Август-Бел” па вытворчасьці ядахімікатаў пратэстуюць жыхары Дружнага, Сьвіслачы, Рудзенску, Дукоры і іншых паселішчаў. На сходзе грамадзкасьці з удзелам прадстаўнікоў міністэрстваў, абласных і мясцовых уладаў чыноўнікі заявілі, што канчаткова гэтае пытаньне павінен вырашыць урад краіны. Аднак у прадстаўніцтве кампаніі “Август-Бел” паведамілі, што неабходныя дакумэнты на будаўніцтва атрыманыя і зараз вядзецца набор працоўнага пэрсаналу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international