Актывісты адпушчаныя, улёткі канфіскаваныя

2008 2008-04-17T15:24:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты руху “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Канстанцін Жукоўскі і Святаслаў Шапавалаў сёньня былі затрыманыя ў г. Ветка Гомельскай вобласьці за распаўсюд інфармацыйных улётак.

Як паведаміў Гомельскі праваабаронца Анатоль Паплаўны, актывістаў даставілі ў Веткаўскі РАУС і канфіскавалі каля двухсот улётак. Начальнік Веткаўскага РАУСа Сяргей Надтачаеў сам браў тлумачэньні.

Праз паўтары гадзіны Жукоўскага і Шапавалава адпусьцілі. Па меркаваньні праваабаронца Паплаўнага, гэтая гісторыя можа мець працяг у выглядзе адміністратыўнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства