Чарговая “прафілактыка” гарадзенскіх спецслужбоўцаў
16.04.2008.
Тэгі: Малады Фронт, допыт, КДБ.
Дзьве гадзіны пратрымалі ў Гарадзенскім КДБ 16 красавіка моладзевую актывістку Хрысьціну Марчук. На пачатку размовы супрацоўнікі КДБ катэгарычна адмовіліся назваць свае прозьвішчы і пасады, на што дзяўчына адказала, што не будзе ў такім разе даваць аніякіх афіцыйных тлумачэньняў.
Прадстаўнікоў спецслужбаў найбольш цікавілі акалічнасьці ранейшага затрыманьня Хрысьціны ў Менску ў ліку іншых сябраў незарэгістраванага “Маладога Фронту”. У канцы “гутаркі” супрацоўнікі КДБ папярэдзілі Хрысьціну Марчук пра крымінальную адказнасьць за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Падпісваць занатаваны зьмест размовы яна адмовілася.
Навіны па тэме
30.08.2008 Малафронтавец аштрафаваны
29.08.2008 Новая крымінальная справа супраць “маладафронтаўцаў”?
27.08.2008 Па справе аб выбуху дапытваюць лідэраў БХД
27.08.2008 Хрысціянскіх дэмакратаў дапыталі па справе аб выбуху
26.08.2008 КДБ вяртае журналістам кампутары
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










