Гродзенцы выступілі супраць русіфікацыі мясцовага тэлебачання

2008 2008-04-16T16:37:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Рада Гродзенскай гарадской суполкі партыі БНФ прыняла рашэнне звярнуцца да кіраўніцтва Гродзенскага тэлерадыёаб’яднання і аблвыканкама з заявай аб недапушчальнасці русіфікацыі тэлебачання і радыё.

Новапрызначаны дырэктар тэлерадыёкампаніі “Гродна” Мікалай Мельячэнка ў інтэрв’ю газеце “Вячэрні Гродна” заявіў аб тым, што пад яго кіраўніцтвам эфір будзе пераважна рускамоўным. Сваю пазіцыю ён патлумачыў тым, што такая сітуацыя на сённяшні дзень склалася на большасці беларускіх тэлерадыёстанцый.

Сябры гродзенскай арганізацыі партыі БНФ лічаць такія захады непрымальнымі.

Старшыня суполкі Вадзім Саранчукоў паведаміў Рацыі аб тым, што рада на сваім паседжанні, кіруючыся статутам партыі, прыняла рашэнне звярнуцца з заявай да Мікалая Мельячэнкі аб недапушчальнасці падобных дзеянняў:

- Аргументы Мікалая Мельячэнкі аб тым, што дзелавы стыль радыё і тэлебачання палягае перш за ўсё на рускамоўным гучанні ў пэўнай ступені неправамоцныя.У заяве мы паведамілі аб недапушчальнасці падобных дзеянняў. Калі кіраўніцтва тэлерадыёаб’яднання не прыслухаецца да нашай думкі, мы плануем арганізаваць кампанію па збору подпісаў сярод жыхароў горада з патрабаваннем пашырэння беларускамоўнага эфіру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства