У Менску ідзе суд па “Працэсу 14-ці” (аднаўляецца)

2008 2008-04-16T10:15:03+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/d2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Справа 14

Справа 14

 

15:02 Сьведка Блішчоў прызнаўся, што ня бачыў, як Кім наносіў удар Сычову, а ведае гэта толькі са словаў напарніка. (НН)

14.57 Пачаўся допыт сьведкаў. (НН)

14:52 Сычоў, у сваю чаргу, заявіў, што Кім нанёс яму адзін удар у твар, недалёка ад ГУМу, калі моладзь спрабавала прарваць ланцуг ДАІ. Андрэй Кім адмаўляе гэта. (НН)

14:32 Дае паказаньні Андрэй Кім. Ён дае паказаньні толькі па 21-га студзеня. Хлопец сказаў, што ўпершыню бачыць пацярпелага Сычова толькі ў пастарунку. Сказаў таксама, што нікога не зьбіваў.

12:50 Уладзімер Сяргееў адмовіўся даваць паказаньні, бо лічыць суд несправядлівым.

Міхаіл Пашкевіч адзначыў, што быў на акцыі таму, што ягоны бацька прадпрымальнік, а ўказ Лукашэнкі паўплываў на становішча сям’і й ён прыйшоў выразіць свой пратэст замест бацькі.

Міхаіл Крываў сказаў, што акцыя мела мірны і негвалтоўны характар. І як у эўрапейскіх краінах, гарадзкія ўлады мусілі прадугледзець запасныя варыянты руху транспарту.

Хоць хадатайніцтва вядзеньня працэсу па-беларуску было адхілена, адвакат Галіеў папрасіў, каб тыя рэплікі, якія казаліся па-беларуску, запісваліся таксама па-беларуску.

У працэсе абвешчаны перапынак да 14 гадзін.

12:45 У залі суду праходзяць допыты абвінавачаных. Апыталі Міхаіла Пашкевіча й Міхаіла Крывава.

12.30 Каля «Мотавела» на прыпынку спэцназаўцы сказалі рэшце ўдзельнікаў групы падтрымкі, каб тыя ішлі сваім ходам у Заводзкі РАУС. Аднак моладзь дачакалася грамадзкага транспарту й паехала назад да будынку суду (nn.by).

12.25 Большасьці ўдзельнікаў групы падтрымкі па адным і парамі ўдалося ўцячы дварамі. Рэшта — 4 чалавекі — у суправаджэньні 8 спэцназаўцаў дайшлі ўжо да «Мотавела» (nn.by).

12.05 Тым часам у судзе ніхто з абвінавачаных не прызнаў сваёй віны. Абвінавачаньне падсудных грунтуецца на паказаньнях сьведкаў, фота- і відэаздымках (nn.by).

12.00 Пасьля невялікай паўзы ды перамоў з начальствам эскорт з 15 байцоў спэцназу павёў групу падтрымкі далей на паўднёвы ўсход па вуліцы Леніна, у бок Трасьцянецкай вуліцы (nn.by).

11.50 Спэцназ выціснуў каля 10 актывістаў моладзевых арганізацыяў, які прыйшлі падтрымаць абвінавачаных, у раён вуліцы Аранскай, аднак ім не дазволілі зайсьці ў мэтро “Першамайская”. Сярод іх Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Каця Салаўёва, Зьміцер Хведарук.

11:35 Хадайніцтва адносна перакладчыка й вядзеньня працэсу па-беларуску адхіленае з тым тлумачэньнем, што «накіраванае на зацягваньне працэсу». (НН)

11:30 Людзей з партрэтамі адціскаюць з-пад будынку суду. Тыя не супраціўляюцца й ідуць паперадзе міліцыянтаў з паднятымі партрэтамі. (НН)

11:15 У разглядзе справы абвешчаны перапынак. (НН)

На працэсе прысутнічаюць усе абвінавачаныя. Зьявіўся пацярпелы — Ігар Сычоў. Дзяржаўным абвінаваўцам зьяўляецца намесьнік пракурору Цэнтральнага раёну Менску Андрэй Рамашэўскі.

10.15. Перад пачаткам працэсу ля будынку суду па вуліцы Кірава, 21 сабралося каля 70‑80 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць абвінавачаных.

У залю, аднак, патрапілі толькі каля дзьвюх дзясяткаў чалавек. Сярод іх прадстаўнікі амэрыканскага й славацкага пасольстваў, некаторыя журналісты й праваабаронцы.

Цікава, што ў будынак суду не пускаюць фігурантаў справы. Справа ў тым, што ўсе яны апранутыя ў белыя майкі, на якіх сьпераду напісана «Люблю Беларусь», а ззаду — «Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і пікетаваньняў гарантуецца дзяржавай. Артыкул 35 Канстытуцыі РБ». Ад іх патрабуюць, каб яны зьнялі гэтыя майкі.

А 10‑й гадзіне фігуратны справы ўсталі перад судом на ганку й прагукалі «Разам».

Працэс мае весьці судзьдзя Алена Ільіна. (Радыё “Свабода”)

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску а 10-й раніцы пачаўся “Працэс 14-ці”. Судзяць удзельнікаў масавай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня.

Хаця ўсяго ў гэтай справе 14 абвінавачаных, сёньня судзяць толькі 10, а дакладна – 9. Яшчэ чатырох, якія не пасьпелі своечасова азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, выклікаюць у суд пазьней. Адзін – за мяжой.

 

Каля суду шмат моладзі, прадстаўнікоў і лідэраў грамадскіх рухаў, журналістаў. Некаторыя з абвінавачаных у белых кашульках з чырвонымі надпісамі “Люблю Беларусь” і “Артыкул 35 Канстытуцыі Беларусі гарантуе свабоду сходаў і вулічных шэсцяў”. Міліцыянты прымушаюць іх перапрануцца. Судовая зала поўная.

У акцыі прадпрымальнікаў у цэнтры Менску супраць прэзыдэнцкага ўказу №760, якая адбылася 10 студзеня сёлета, бралі ўдзел каля трох тысяч чалавек. Некалькі дзясяткаў былі затрыманыя і зьбітыя. Супраць 14-ці выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Вось іх імёны. Аляксандр Баразенка, Аляксей Бондар, Павал Вінаградаў, Максім Дашук, Арцём Дубскі, Андрэй Кім, Антон Койпіш, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Міхась Субач, Уладзімір Сяргееў, Алесь Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч.

Справа 14
Справа 14

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international