Дэмакратычны FREESTYLE для Беларусі
15.04.2008.
Тэгі: акцыі, Дзень салідарнасьці.
У сераду, 16 красавіка, ў Варшаве адбудзецца ўнікальная акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.
Імпрэза пачнецца а 19.00 у клубе «Obiekt Znaleziony». Выступяць славутыя зоркі польскай фрыстайлавай сцэны: Pan Duże Pe, Procente, WSZ, Muflon і іншыя.
Гэтым разам, замест класычнай бойкі словамі, адбудзецца здарэньне, якое можна акрэсьліць як «дэмакратычны фрыстайл». Артысты ў сваіх тэкстах будуць закранаць тэмы вольнасьці, свабоды слава і дэмакратыі.
«Лідэры беларускіх моладзевых арганізацыяў звяртаюцца з тым, каб 16 красавіка ва ўсіх краінах адбыўся дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Гэтая імпрэза – гэта наш адказ на іх зварот» – кажа Ян Вісьнеўскі з ініцыятывы «Вольная Беларусь» - таварыства, якое арганізуе імпрэзу.
Фінал імпрэзы адбудзецца недалёка плошчы Пілсуцкага, дзе ўсе удзельнікі канцэрту, у знак сальдаррнасьці з Беларусьсю, выпусьцяць у неба сотні бела-чырвона-белых балонікаў.
Навіны па тэме
28.08.2008 Улады забаранілі мітынг у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі
16.08.2008 Падарунак старшыні Вярхоўнага суда
15.08.2008 У Мінску - заява на антывайсковы мітынг
12.08.2008 "Малады фронт" пікетаваў амбасаду Расеі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









