Дэмакратычны FREESTYLE для Беларусі

2008 2008-04-15T13:02:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сераду, 16 красавіка, ў Варшаве адбудзецца ўнікальная акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.

Імпрэза пачнецца а 19.00 у клубе «Obiekt Znaleziony». Выступяць славутыя зоркі польскай фрыстайлавай сцэны:  Pan Duże Pe, Procente, WSZ, Muflon і  іншыя.

Гэтым разам, замест класычнай бойкі словамі, адбудзецца здарэньне, якое можна акрэсьліць як «дэмакратычны фрыстайл». Артысты ў сваіх тэкстах будуць закранаць тэмы вольнасьці, свабоды слава і дэмакратыі.

«Лідэры беларускіх моладзевых арганізацыяў звяртаюцца з тым, каб 16 красавіка ва ўсіх краінах адбыўся дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Гэтая імпрэза – гэта наш адказ на іх зварот» – кажа Ян Вісьнеўскі з ініцыятывы «Вольная Беларусь» - таварыства, якое арганізуе імпрэзу.

Фінал імпрэзы адбудзецца недалёка плошчы Пілсуцкага, дзе ўсе удзельнікі канцэрту, у знак сальдаррнасьці з Беларусьсю, выпусьцяць у неба сотні бела-чырвона-белых балонікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international