Праваабарончы цэнтр “Вясна” сумесна з Міжнароднай Федэрацыяй правоў чалавека (FIDH) -- недзяржаўнай арганізацыяй, якая мае сьпецыяльны кансультацыйны статус у Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ECOSOC), падрыхтавала зварот да 61-ай Сесіі Камісіі ААН па правах чалавека.

2005 2005-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дакуменце адлюстраваныя асноўныя факты парушэньня правоў чалавека за 2004 год.
Праваабаронцы адзначаюць, што ўзмацніліся рэпрэсіі супраць апанентаў рэжыму, былі прынятыя новыя дыскрымінацыйныя законы, працягваліся парушэньні правоў на свабоду асацыяцый, мірных сходаў і свабоду слова. А таксама, што выбары 2004 года былі далёкія ад дэмакратычных стандартаў.

У сумесным звароце “Вясны” і FIDH зьвяртаецца ўвага на тое, што на працягу 2004 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Улічваючы, што прагрэсу ў галіне правоў чалавека ў Беларусі не назіраецца, “Вясна” і FIDH заклікаюць Камісію па правах чалавека прыняць Рэзалюцыю па правах чалавека ў Беларусі, а таксама працягнуць мандат сьпецяльнага дакладчыка па Беларусі да разгляду чарговага Даклада на 62-ой Камісіі. А таксама зьвярнуцца да ўладаў з наступнымі рэкамендацыямі: выкарыстоўваць сьпецыяльныя механізмы Камісіі па правах чалавека, гарантаваць незалежнасьць судовай уладзе, улічыць рэкамендацыі Працоўнай группы ААН, зрабіць неабходныя па расьсьледваньню выпадкаў зьнікненьня палітычных апанентаў і перадаць вінаватых у гэтых злачынствах незалежнаму суду, гарантаваць свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў у адпаведнасьці з міжнароднымі і рэгіянальнымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. Праваабаронцы патрабуюць спыніць у Беларусі перасьлед іншадумцаў, ліквідацыю НДА і адукацыйных установаў, прызнаць роль праваабаронцаў у полі дэмакратыі ў адпаведансьці “Дэкларацыі аб праваабаронцах”, прывесьці ў адпаведансьць міжнародным станадартам Закон “Аб асацыяцыях”, ліквідаваць сьмяротнае пакараньне.

З падобнымі прапановамі Правабарончы цэнтр “Вясна” і FIDH зьвярнуліся і да сьпецыяльнага дакладчыка па Беларусі.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” плануе прыняць удзел працы Каміссіі па правах чалавека ААН у Жэневе ў сакавіку бягучага году.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international