Акт вандалізму ў Смаргоні

2008 2008-04-14T16:03:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/smargon_kryzh.jpg
Крыж у Саргоні ў гонар Расьціслава Лапіцкага

Крыж у Саргоні ў гонар Расьціслава Лапіцкага

У ноч з 9 на 10 красавіка у Смаргоні проста па-злодзейскі быў скрадзены "камень Расьціслава Лапіцкага" і крыж усталяваны побач. Калі сябры Моладзі БНФ прыйшлі на тое месца, то апроч вялікай дзіркі ў зямлі і вырванага крыжа нічога не ўбачылі. Пры тым вандалы вырвалі адно з маладых дрэўцаў, што расло побач. Старшыня суполкі лічыць, што гэтае злачынства магло быць зьвязанае са спаборніцтвам па бегу, арганізаванае БРСМ, шлях якога праходзіў недалёка.

"Мабыць адзін з прысутных сяброў "саюза фашыстаў і здраднікаў" патэлефанаваў "куды трэба", і на наступны дзень альбо ў тую ж ноч камень зьнік. Чаму ноччу? Таму што 9 ў другой палове дня ён яшчэ быў, а скардынаваць мерапрыемства з тэхнікай так хутка усё ж такі не магчыма. Тое ж адбылося і з крыжом, але гэтыя зьверы мабыць хацелі нешта паказаць, таму кінулі крыж у яму", - камэнтуе старшыня Смаргоньскай суполкі Моладзі БНФ.

"Гэта яшчэ раз паказвае, што ў нас у краіне кожны другі злодзей, асабліва з пасадай. Шчыра кажучы, мы губляемся перад ідыёцтвам і маразмам уладаў, як вышэйшых, так і тутэйшых. У каго хапіла розуму, каб ваяваць з каменьнем у полі? Рэч ў тым, што для таго, каб "ліквідаваць" камень трэба было альбо рабіць падкоп і кідаць яго ў ваду, альбо прыганяць тэхніку. Адбылося апошняе. Мы увогуле думалі, што яны замалююць надпіс, але такога ад іх і не чакалі. Камень больш метру у вышыню, і дзесьці крыху болей за метр у шырыню проста зьнік. Мы ня думаем, што на Смаргоншчыне існуюць асілкі, таму зразумела, што прыгналі нейкую тэхніку, паднялі і зьвязьлі. Яшчэ больш жахліва выглядае тое, што яны зрабілі з крыжом. Няма слоў. Такія людзі павінны першымі апынуцца ў той яме. Самае цікавае тое, што у горадзе "стаіць" рэканструкцыя стадыёну, "стаіць" будаўніцтва амфітэатру, спадар старшыня райвыканкама падтрымлівае грашова футбольных фанатаў, якія сябе адкрыта называюць "фашыстамі, у горадзе на сьценах намаляваныя свастыкі і кельцкія крыжы, а яны займаюцца нейкай лухтой... Калі "там" спадзяюцца, што гэтым яны нас зламалі, то памыляюцца. Толькі раззлавалі. Улада сама справакавала моладзь на дзеяньні", - заяўляюць сябры Моладзі БНФ.

Нагадаем, што 6 красавіка 2008 года актывісты Моладзі БНФ са Смаргоні ўсталявалі крыж у гонар славутага беларуса Расьціслава Лапіцкага.

11 красавіка сябры Моладзі БНФ вырашылі прыхаваць вырваны крыж у гонар Расьціслава Лапіцкага. На месцы былога мемарыялу выбітнаму беларусу хлапцы пабачылі белыя "Жыгулі", пасажыры якіх у сьпешцы расьпільвалі рэшткі крыжу і паклалі іх у машыну. Апроч гэтага былі зламаныя апошнія дрэўцы.

Актывісты Моладзі БНФ прайшлі ў бок лесу, куды накіравалася машына ды пабачылі ў сьметніцы ля могільніка крыж. Куды зьвезьлі камень невядома.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international