На Ігара Банцара склалі пратакол

2008 2008-04-14T15:25:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На гродзенскага журналіста Ігара Банцара складзены пратакол за знаходжанне ў памежнай зоне без адпаведных дакументаў.

Рэдактара часопіса «Magazyn polski na uchodzstwie» Ігара Банцара 13 красавіка затрымалі ў мястэчку Радунь у Воранаўскім раёне. Разам з ім была затрыманая старшыня не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс

Як паведаміў прэс-службе БАЖ сам журналіст, у іх не было неабходнага для знаходжання ў памежнай зоне дазволу. Пасля праверкі дакументаў памежнікі і міліцыянт затрымалі гродзенцаў і склалі пратакол аб адміністратыўным парушэнні. Праз 2,5 гадзіны І. Банцара і А. Борыс адпусцілі.
Па інфармацыі журналіста, рашэнне па іх справе будзе прынята ў пятніцу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international