Журналіст Андрэй Шобін зьвярнуўся ў пракуратуру са скаргай

2008 2008-04-14T15:01:23+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналісты, у якіх 27 і 28 сакавіка супрацоўнікі спецслужбаў правялі ператрусы і забралі маёмасць, пачалі скардзіцца ў органы правапарадку. Днямі сябра БАЖ з Бабруйску Андрэй Шобін накіраваў у пракуратуру г. Мінска і Генеральную пракуратуру скаргу на дзеянні сілавікоў і хадайніцтва аб вяртанні яго асабістых рэчаў.

Журналіст паведамляе, што 27 сакавіка ў яго кватэры з санкцыі намесніка пракурора г. Мінска Аляксея Стука быў праведзены ператрус, падставай для якога нібыта стала справа па абвінавачанні П. Марозава, А. Мініча і А. Абозава ў паклёпе на прэзідэнта. «Я не знаёмы з указанымі асобамі і не маю ніякага дачынення да гэтай справы», — падкрэслівае А.Шобін.

Падчас ператрусу ў журналіста забралі два камп’ютары, мадэм, дыскеты, кампакт-дыскі і відэаксеты. Ён лічыць, што іх выманне было праведзена з грубым парушэннем крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. У прыватнасці, ч. 13 арт. 210 КПК, паводле якога следчыя маюць права вымаць толькі прадметы і дакументы, якія могуць мець дачыненне да справы альбо забароненыя да абарачэння. «Акрамя таго, выманне маёмасці перашкаджае маёй прафесійнай журналісцкій дзейнасці», — падкрэслівае А. Шобін.

«Складваецца ўражанне, што згаданая ў пастанове на ператрус крымінальная справа стала толькі нагодай для яго правядзення… З такой нагоды можна праводзіць ператрусы ў абсалютна любых памяшканнях, у тым ліку жылых… Гэта груба парушае замацаваныя КПК прынцыпы крымінальнага працэсу… і з’яўляецца ні чым іншым, як свавольствам у дачыненні да грамадзян РБ», — гаворыцца ў скарзе журналіста.

Андрэй Шобін патрабуе вярнуць яго маёмасць і прыцягнуць асобаў, вінаватых у парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства і яго асабістых інтарэсаў, да вызначанай законам адказнасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international