Павел Левінаў спыняе галадоўку

2008 2008-04-11T14:08:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вядомы віцебскі праваабаронца Павел Левінаў у чацвер прыняў рашэнне аб спыненні галадоўкі, якую ён трымаў 14 сутак, з іх першыя два с паловай дні – “сухой”.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага камітэту падкрэсліў, што вымушаны пайсці на гэты крок па медычным паказчыкам. Дактары папярэдзілі пра вельмі дрэнныя наступствы працягу галадавання, бо ў яго хутка пачаліся развівацца сімптомы дыябетычнай хваробы.

Адпаведную заяву пра спыненне акцыі Левінаў накіраваў па пошце ў абласную пракуратуру.

Галадоўку праваабаронца трымаў на пратэст супраць дзеянняў мясцовых міліцыянтаў і парушэнняў імі існуючых законаў.

Цяпер Паўла чакае працяглы тэрмін вяртання да нармальнага харчавання. Пакуль ён можа дазволіць сабе адно сок з морквы.

Нагадаем, Паўла Левінава затрымалі 27 сакавіка падчас вобыску ў кватэры мясцовага журналіста Вадзіма Баршчэўскага. Праваабаронцу абвінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і хуліганстве, якое выявілася ў нецэнзурнай лаянцы. У знак пратэсту Левінаў аб'явіў сухую галадоўку, аб чым напісаў заяву ў пракуратуру.

28 сакавіка работнікі хуткай медыцынскай дапамогі настаялі на тым, каб суд над віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым быў перанесены, бо ў яго быў зафіксаваны павышаны ціск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international