Насту Палажанку хочуць выключыць са школы

2008 2008-04-10T13:35:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/a-12.jpg
Наста Палажанка

Наста Палажанка

9 красавіка адміністрацыя школы №37, дзе навучаецца 17-гадовая намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка, прапанавала дзяўчыне напісаць заяву аб добраахвотным сыходзе са школы, ад чаго маладафронтаўка, безумоўна, адмовілася.

Мне паведамілі, што калі я адмаўляюся добраахвотна сыходзіць са школы, мяне могуць выключыць без папярэджаньняў у любы дзень, хоць заўтра, - кажа Наста. – І фармальна гэта будзе зроблена на законных падставах: я навучаюся ў школе, якая знаходзіцца не па месцу майго жыхарства, з мінулай школы я вымушана была сыйсьць з-за моцнага ціску адміністрацыі на мяне”.

Неабходна дадаць, што ў пачатку сакавіка дырэктара школы, дзе навучаецца Наста, цэлы тыдзень наведвалі супрацоўнікі КДБ. “На майго дырэктара аказваўся вельмі моцны ціск: яму прынесьлі тэчку з справаздачаю за люты па маёй працы ў Маладым Фронце, іншыя матэрыялы. У той час ён адмовіўся выключаць мяне і сказаў, што дасьць мне магчымасьць давучыцца да канца году, - распавядае Наста. – Зараз жа яго амаль кожны дзень выклікаюць “на дыван”, пагражаюць звальненьнем з працы… Але я спадзяюся, што і ў гэты раз ён прыме сумленнае рашэньне і я змагу давучыцца некалькі месяцаў у гэтай школе”.

Нагадаем, што у мінулым годзе пад ціскам супрацоўнікаў КДБ з дзяржаўнага прадпрыемства быў беспадстаўна зволены бацька Насты Палажанкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international