Людвісе Атакулавай пагражаюць адлічэньнем з вучобы

2008 2008-04-11T13:35:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

10 красавіка ўдзень актывістка Маладога Фронту Людвіся Атакулава была выклікана ў дэканат факультэта БДЭУ “Вышэйшая школа турызму”, дзе дзяўчына навучаецца на 3-ім курсе. Людвісі паведамілі, што ў бліжэйшы час яна будзе адлічана з універсітэту за пропускі заняткаў.

“У дэканаце ўжо ведалі пра мой арышт падчас акцыі ў Полацку і прысуд, відавочна, што ім паступіў званок “зьверху” з загадам выключыць мяне, - кажа Людвіся. – Адміністрацыя запрасла у старасты даведку з маімі пропускамі за год і зараз падлічвае іх. Пропускаў у мяне няшмат, але калі яны палічаць тыя гадзіны навучаньня, якія я прапусьціла з-за арышту і судовага працэсу, як пропускі па непаважлівых прычынах, у іх зьявіцца афіцыйная падстава для майго адлічэньня. Пасьля дэканат паедзе раіцца да рэктара БДЭУ Шымава”.

Варта дадаць, што гэта ня першая спроба адлічыць Людвісю Атакулаву з БДЭУ. Пасьля адбыцьця 15-сутачнага арышту ўзімку, дзяўчыне сказалі, што яна працягвае вучыцца “да першага правапарушэньня”.

Нагадаем, Людвіся Атакулава была затрымана падчас акцыі салідарнасьці з Кацярынай Салаўёвай у Полацку 8 красавіка. Ноч перад судом дзяўчына правяла ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Людвісю абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаваньні і пакаралі штрафам у 35 базавых велічынь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international