Мясцовыя ўлады адмаўляюць у правядзеньні акцыі напаміну пра чарнобыльскую трагедыю
10.04.2008.
Тэгі: акцыі, грамадства, адмова.
Крыніца: Радыё «Свабода».
Калінкавіцкі райвыканкам ня даў дазволу чарнобыльскаму ліквідатару, інваліду Васілю Сіліверсту на правядзеньне 12 і 13 красавіка пікетаў пад назваю “Чарнобыль — наш боль”.
У лісьце намесьнік старшыні райвыканкаму Сяргей Міронаў паведаміў ліквідатару, што дазвол ня можа быць дадзены, паколькі ў замове “не ўказаныя мэты й дэталі правядзеньня пікету”.
“Я замаўляў пікеты на пляцы Леніна. Мэта іх адлюстравана ў назьве. Чарнобыль — наш боль не фігуральны, а цалкам рэальны. У раёне жыве каля трохсот ліквідатараў. Многія сталі інвалідамі, іншыя наагул памерлі ў росквіце веку. І ня толькі ў Калінкавічах, але і ў суседніх гарадах і вёсках. Такія вось дэталі”, — кажа вайсковы ліквідатар, старшы лейтэнант запасу Васіль Сіліверст.
Спадар Сіліверст прапануе мясцовым уладам усталяваць у Калінкавічах помнік чарнобыльскім ліквідатарам. А ў дзень 22-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ускласьці кветкі на магілы тых, хто заўчасна памёр пасьля ўдзелу ў ліквідацыі наступстваў Чарнобылю.
Навіны па тэме
30.08.2008 “Крамбамбуля” дала канцэрт у калоніі
28.08.2008 Улады забаранілі мітынг у падтрымку захавання тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі
25.08.2008 Таварыства аховы помнікаў просіць падтрымкі ў журналістаў
20.08.2008 Кім і Парсюкевіч на свабодзе
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма










