Генеральны пракурор перанакіраваў зварот БАЖ у мінскую пракуратуру
11.04.2008.
Тэгі: журналісты, пракуратура, свабода слова.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
Генеральная пракуратура РБ перанакіравала зварот БАЖ у пракуратуру г. Мінска. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які журналісцкая арганізацыя 10 красавіка атрымала ад генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча ў адказ на свой нядаўні зварот у звязку з ператрусамі ў журналістаў.
На патрабаванне БАЖ зрабіць прадугледжаныя законам захады для спынення пераследу журналістаў генеральны пракурор паведаміў толькі, што зварот перанакіраваны «для арганізацыі разгляду па сутнасці» ў пракуратуру Мінска.
«Гэты адказ лагічны. У дадзеным выпадку можна казаць, што прыняцце рашэнне па нашым запыце адкладзенае», — паведаміў, азнаёміўшыся з лістом, кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў.
Па яго словах, юрысты БАЖ маюць сваё меркаванне аб законнасці і абгрунтаванасці ператрусаў у кватэрах журналістаў. «Мы пакуль не агучваем яго, каб не навязваць такім чынам прадстаўнікам пракуратуры. Мы чакаем ад іх праверкі па нашым звароце і адпаведнага матываванага адказу», — зазначыў Міхаіл Пастухоў.
Навіны па тэме
21.11.2008 Журналісты вучацца адстойваць све правы
14.11.2008 Галоўнага рэдактара «Бобруйского курьера» зноў «настойліва просяць» здаць адбіткі пальцаў
13.11.2008 Беларускія жанчыны: “Хто пакрывае беззаконнасць?”
10.11.2008 Пераслед клецкага актывіста Яўгена Мікуліча
10.11.2008 Пракуратура папярэдзіла Гарбачова за заклікі да акцыі
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








