18-га лютага ў Мінску пачала працу міжнародная канферэнцыя пад назвай "Еўрапейская канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Беларускі досвед: праблемы і перспектывы".

2005 2005-02-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У двухдзённым форуме бяруць удзел эксперты Human Rights House Foundation (Дом правоў чалавека) з Нарвегіі і Польшчы, Нарвежскага ПЭН-цэнтра, праваабарончай арганізацыі Міжнародная Амністыя (Amnesty International), мінскага офіса АБСЕ, а таксама юрысты, журналісты і праваабаронцы, у тым ліку з ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", РГА "Беларускі ПЭН-цэнтр", РГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", РГА "Прававая ініцыятыва", праваабарончага цэнтру "Вясна" і інш.
Першы дзень працы канферэнцыі прысвечаны абмеркаванню прынцыпаў дзейнасці міжнародных органаў, якія займаюцца абаронай правоў чалавека, а таксама беларускіх рэаліяў у еўрапейскім кантэксце. Вітаючы прысутных, старшыня БАЖ Жанна Літвіна выказала надзею, што еўрапейскія стандарты стануць асновай норматворчасці ў нашай краіне. Прадстаўніца Дома правоў чалавека з Нарвегіі Ane Bonde спадзяецца, што вынікі дыскусіі дазволяць прыцягнуць больш пільную ўвагу Рады Еўропы да Беларусі.
Пра функцыянаванне органаў Еўрапейскай канвенцыі распавядаў дырэктар расійскага Інстытута правоў чалавека Валянцін Гефтэр, які выказаў шкадаванне, што Беларусь дагэтуль не з'яўляецца ўдзельнікам гэтых дамоўленасцяў. (Расія ратыфікавала Канвенцыю яшчэ ў 1998 г.).

На дзейнасці Еўрапейскага Суда падрабязней спыніўся эксперт Хельсінкскага фонду правоў чалавека з Польшчы Славамір Цыбульскі. Кіраўнік Нарвежскага саюза журналістаў, сябра нарвежскага ПЭН-цэнтру Ann-Magrit Austena распавяла пра дакументы, што рэгламентуюць дзейнасць журналістаў у гэтай краіне, і органы, якія рэгулююць іх працу.

Старшыні БХК Таццяна Процька выказала шэраг пажаданняў адносна далейшай працы еўрапейскіх органаў з Беларуссю: у прыватнасці, яна прапанавала выпрацаваць "пакрокавую" стратэгію ў дачыненні да нашай краіны, а таксама стварыць адмысловую камісію, якая б вяла пастаянны маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і рэагавала на яе пагаршэнне пэўнымі санкцыямі.
У другой палове дня гаворка пойдзе пра сітуацыю са СМІ ў нашай краіне і пра свабоду мірных сходаў і асацыяцый. Сярод тэмаў для абмеркавання будуць беларускае заканадаўства ў галіне СМІ, а таксама свабоды сходаў і асацыяцый; парушэнні правоў журналістаў у 2004 г.; свабода творчасці ў сучаснай Беларусі; міжнародныя механізмы абароны права на свабоду сходаў і асацыяцый і г.д.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international