ЯПІСКАП САЮЗА ХРЫСЬЦІЯНАЎ ВЕРЫ ЭВАНГЕЛЬСКАЙ АБВІНАВАЧВАЕ ГАЗЭТУ “РЭСПУБЛІКА” Ў РАСПАЛЬВАНЬНІ МІЖРЭЛІГІЙНАЙ ВАРОЖАСЬЦІ

2002 2002-12-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У зьвязку з публікацыяй 20 лістапада ў газэце “Рэспубліка” артыкула Васіля
Баранава «Пророки и пороки», япіскап Саюзу ХВЭ Сяргей Хоміч (т. 219-00-94)
выступіў са зваротам да галоўнага рэдактара гэтага выданьня Анатоля
Лемяшонка. У якім заяўляе, што дадзеным матэрыялам газэта распальвае
міжрэлігійную варожасьць, і падобныя артыкулы ўжо справакавалі шэраг нападаў
на Эвангельскія цэрквы. Ніжэй выкладаем тэкст звароту:

Шаноўны Анатоль Іванавіч!
Артыкул, што дапушчаны Вамі да публікацыі 20.11.2002 "Пророки и пороки"
прымушае многіх эвангельскіх вернікаў нашай краіны яшчэ і яшчэ раз задумацца
над словамі Ісуса Хрыста: "ГНАЛІ МЯНЕ, БУДУЦЬ ГНАЦЬ І ВАС..." і гэтыя
перасьледы, няхай пакуль яшчэ на старонках друкаваных выданьняў, ня могуць
не хваляваць мяне як кіраўніка Саюзу ХВЭ, які аб’ядноўвае больш за 50
тысячаў чалавек. Высокі статус вашага выданьня, заснавальнікам якога
зьяўляецца Рада Міністраў Рэспублікі Беларусі, прымушае задумацца пра многае
... Бо яшчэ зусім нядаўна высокапастаўленыя чыноўнікі з падведамаснага Радзе
Міністраў Камітэту ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў у адзін голас
пераконвалі галоваў пратэстанцкіх канфэсіяў, што новы закон на фоне
рэлігійных войнаў і канфліктаў у многіх краінах будзе спрыяць стабільнасьці
і спакою ў шматканфэсійным беларускім грамадзтве.
Калі казаць пра сутнасьць артыкулу, то рэч зусім ня ў дзейнасьці грамадзкага
аб’яднаньня "Прамень надзеi", якое, да ведама аўтара, як юрыдычная асоба
ніякага дачыненьня да нашых цэркваў ня мае. Пры гэтым хачу абмовіцца, што
ахвяраваньні зьяўляюцца асноўнай крыніцай існаваньня цэркваў. Гэта
сусьветная практыка. Бо ніхто не абвінавачвае, скажам, праваслаўную царкву ў
атрыманьні фундатарскай дапамогі ад вядомай беларускай фірмы, кіраўнікі якой
як паведамілі афіцыйныя крыніцы, вышукваліся за невяртаньне крэдытных
грошай.
Сутнасьць ня ў гэтым. Са шкададаваньне даводзіцца канстатаваць шаноўны
Анатоль Іванавіч, небесстароньняе стаўленьне вашага выданьня да
пратэстанцкіх дэнамінацыяў.
Яшчэ раз падкрэсьлю не да дзейнасьці аб’яднаньня "Прамень надзеi", а
менавіта да цэркваў нашага аб’яднаньня, мінскія цэрквы якога аўтар зь
іроніяй пералічыў. Як вынікае з кантэксту ўсяго артыкулу, веравучэньне
пратэстантаў ня мае нічога агульнага зь ісьцінай Хрыстовай, гэта ўсяго
толькі "красивая псевдорелигиозная упаковка из околобиблейских штампов". А,
значыць, няма чаго зь імі цырымоніцца, рост іхных цэркваў можна назваць
словам "расплодились". Пакінем гэта на сумленьні аўтара.
Насьцярожвае і іншае. Разгул гвалту і амаральнасьці на тэлеэкранах,
мужалоства, рост наркаманіі й СНІДу аўтар зьвязвае зь дзейнасьцю
пратэстанцкіх цэркваў.
"На религиозном поле нашей республики чужие "пахари" начали засевать свою
ниву, – піша ён. – Вселять бездну душевных расстройств и физических
разорений". І, быццам падсумоўваючы, дадае: "Вершится неправедное дело на
нашей земле". Трывога спадара Баранава аб "полном захвате всего жизненного
пространства нашего духовного бытия" вельмі ўжо пераклікаецца зь іншымі
падобнымі публікацыямі, напрыклад, у "Народнай газеце". Гэта нішто іншае,
як распальваньне міжрэлігійнай варожасьці, якое ўжо прывяло да актаў
вандалізму ў дачыненьні да нашых цэркваў.
Спадзяюся што Вы, як галоўны рэдактар, на старонках свайго выданьня
адстойваеце прынцыпы дэмакратыі, і веру ў тое, што вашы чытачы змогуць
азнаёміцца і з іншым думкамі па заранутай тэме. Прашу даць такую
магчымасьць.

З павагай,

Япіскап Саюзу Хрысьціянаў Веры Эвангельскай
У Рэспубліцы Беларусі
С.С. Хоміч
Інфармацыйны цэнтар “Свабода сумленьня”
Кантакты: (017) 276 07 54; e-mail: infarmacyja@hotmail.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international