Галоўныя навіны
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў
17.09.2008
КДБ лічыць газэту “Свабода” экстрэмісцкай
15.09.2008
Праваабарончы цэнтр “Вясна” пратэстуе супраць падрыхтоўкі ўладамі масавых рэпрэсій у перыяд выбарчай кампаніі
13.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
12.09.2008
Расклад не змяніўся: 12 акругаў засталіся безальтэрнатыўнымі
11.09.2008
Менск: Ярмошына асабіста аддала незаконны загад аб нумарацыі выбарчых участкаў
06.09.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, ліпень-жнівень 2008 году


Праваабаронцы накіравалі заявы ў Дзяржаўны мытны камітэт у сувязі з даглядамі пры перасячэньні мяжы

10.04.2008. Тэгі: перасьлед, праваабаронцы, заявы, выезд.

Апошнім часам пры выездзе за мяжу праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч кожны раз падвяргаюцца пільнаму дагляду асабістых рэчаў на падставе нейкай "службовай інфармацыі". У сувязі з гэтым яны зьвярнуліся ў Дзяржаўны мытны камітэт з заявамі, дзе просяць даць тлумачэньні падобным дзеяньням мытнікаў і азнаёміць іх з так званай службовай інфармацыяй. Заявы Алея Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча прыводзім цалкам, каб любы мог выкарыстаць іх у якасьці ўзору напісаньня падобнага дакументу, калі хто-небудзь таксама сутыкаецца з такой праблемай. 

 

                                                           Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь                                                          

                                                           220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 45-1 

Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча, які пражывае:

( адрас)

 

Заява
 

Падчас перасячэньня мяжы 29 сакавіка 2008 г. я, Бяляцкі Аляксандр Віктаравіч, двойчы быў падвергнуты працэдуры агляду багажа і ручной кладзі ( з 09.55 –10.15 і з 18.55-19.02) у Мытным пункце Каменны Лог (Ашмянская мытня).

Аб правядзеньні аглядаў, у адпаведнасьці з дзеючым Мытным кодэксам Рэспублікі Беларусь, былі складзеныя акты № 19404/29038/0050632 за подпісам ст. інспектара Чайкоўскага Ч.І. і № 19404/29038/005057 за подпісам інспектара Высоцкага Т.Т. 

Падставай для правядзеньня агляду маіх асабістых рэчаў у абодвух выпадках была ўказана “службовая інфармацыя”. На маю просьбу растлумачыць, якая службовая інфармацыя паслужыла падставай для правядзеньня аперацыі мытнага кантролю ў выглядзе агляду, мне растлумачана не было. Мне вядома пра існуючую практыку ўключэньня пашпартных дадзеных некаторых грамадзянаў у адмысловыя сьпісы,  на падставе якіх дадзеныя грамадзяне падвяргаюцца аперацыям мытнага кантролю (агляду, дагляду, асабістаму дагляду) пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. У мяне ёсьць падставы меркаваць, што аперацыі мытнага кантролю пры перасячэньні мяжы адносна мяне, адбываюцца ў сувязі з маёй грамадскай дзейнасьцю. У сувязі з гэтым  у адносінах да мяне праводзяцца незаконныя аператыўна-вышуковыя дзеяньні.

У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднаньні, службовыя асобы абавязаны прадставіць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць ягоныя правы і законныя інтарэсы. 

У сувязі з тым, што дадзеныя дзеяньні мытных органаў непасрэдна закранаюць мае правы і законныя інтарэсы я прашу: 

  1. Азнаёміць мяне са  службовай інфармацыяй, на падставе якой я  падвяргаюся аперацыям мытнага кантролю пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

 

 

07.04.2008 г.                                                             Бяляцкі А.В.________________

 

Дадатак: 

  1. Копія акта аб правядзеньні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/29038/005057.
  2. Копія акта аб правядзеньні мытнага агляду ад 29.03.08 г.№ 19404/29038/005063.

 

 

                                                            Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь 

220007, г. Мінск, вул. Магілёўская, 45-1

Стэфановіча Валянціна Канстанцінавіча, які пражывае: (адрас)

 

Заява
 

Падчас перасячэньня мяжы 29 сакавіка 2008 г. я,  Стэфановіч Валянцін Канстанцінавіч, двойчы быў падвергнуты працэдуры агляду багажа, ручной кладзі і майго аўтамабіля  ( з 09.55 –10.15 і з 18.55-19.02) у Т.П. Каменны Лог (Ашмянская мытня).

Аб правядзеньні аглядаў, у адпаведнасьці з дзеючым Мытным кодэксам Рэспублікі Беларусь, былі складзеныя акты № 19404/29038/0050632 за подпісам ст. інспектара Чайкоўскага Ч.І. і № 19404/29038/005057 за подпісам інспектара Высоцкага Т.Т.

Тая ж працэдура паўтарылася двойчы пры перасячэньні мяжы 3 красавіка 2008 г. Аб правядзеньні аглядаў былі таксама складзеныя акты (№ 03048/00034 за подпісам інсп. Сасноўскага І.З. і за № 19404/03048/005071 за подпісам ст.інсп. ОТОІК № 4 Ермаковіча О.А.) 

Падставай для правядзеньня агляду маіх асабістых рэчаў у двух актах ад 29 сакавіка 2008 г..  была ўказана “службовая інфармацыя”. На маю просьбу растлумачыць, што за службовая інфармацыя паслужыла падставай для правядзеньня аперацыі мытнага кантролю ў выглядзе агляду, мне растлумачана не было. У актах ад 03 красавіка 2008 г. падставай для агляду было названа “указаньне начальніка ОТОІК № 4”. Што паслужыла падставай для правядзеньня аглядаў мне зноўку растлумачана не было. 

Мне вядома пра існуючую практыку ўключэньня пашпартных дадзеных некаторых грамадзянаў у адмысловыя сьпісы, на падставе якіх дадзеныя грамадзяне падвяргаюцца аперацыям мытнага кантролю (агляду, дагляду, асабістаму дагляду) пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. У мяне ёсьць падставы меркаваць, што аперацыі мытнага кантролю пры перасячэньні мяжы адносна мяне, адбываюцца ў сувязі з маёй грамадска-палітычнай дзейнасьцю і што ў адносінах да мяне праводзяцца незаконныя аператыўна-вышуковыя дзеяньні.

У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўныя органы, грамадскія аб’яднаньні, службовыя асобы абавязаны прадставіць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць ягоныя правы і законныя інтарэсы. 

У сувязі з тым, што дадзеныя дзеяньні мытных органаў непасрэдна закранаюць мае правы і законныя інтарэсы я прашу: 

  1. Азнаёміць мяне са  службовай інфармацыяй, на падставе якой я падвяргаюся аперацыям мытнага кантролю пры кожным перасячэньні дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

 

07.04.2008 г.                                                             Стэфановіч В.К.________________
 

 

Дадатак:
 

  1. Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/29038/005062.
  2. Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/29038/005058.
  3. Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 03.04.08 г. № 19404/03048/00034.
  4. Копія акта аб правядзенні мытнага агляду ад 29.03.08 г. № 19404/03048/005071.

 

 

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования