Гомельскі сябра БАЖ патрабуе, каб КДБ пакінула яго ў спакоі

2008 2008-04-09T17:54:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Грамадскі актывіст, юрыдычны дарадца Гомельскай гарадской арганізацыі БАЖ Леанід Судаленка 7 красавіка накіраваў начальніку ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці заяву пра адмову супрацоўнічаць з органамі дзяржбяспекі.

Паводле заявы, 3 красавіка ў будынку адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля невядомы, які назваўся начальнікам аддзелу абароны канстытуцыйнага ладу УКДБ, настойліва прапаноўваў сп-ру Судаленку супрацоўніцтва з «органамі».

Падчас гутаркі, якая, па словах юрыста, вялася ва ўльтыматыўнай форме, «начальнік аддзелу» неаднаразова згадваў сям’ю грамадскага актывіста.

«Усё, што будзе адбывацца ў будучым са мною і маей сям’ёй, я буду расцэньваць як наступствы адмовы ў супрацоўніцтве», — гаворыцца ў заяве Леаніда Судаленкі на імя начальніка УКДБ. Ён просіць таксама не дапускаць у будучым у дачыненні да яго і яго сям’і падобных гутарак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international