Адвакат асуджаных лідараў прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага і Аляксандра Васільева накіраваў у Вышэйшы Суд Рэспублікі Беларусь наглядную скаргу на прысуд Ленінскага суда Гродна.

2005 2005-02-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

– Былі пададзеныя дзве скаргі, асобна па Васільеве і асобна па Леванеўскім. Мы просім Вярхоўны Суд адмяніць прысуд. Падчас суда ў Гродне былі дапушчаны шматлікія працэсуальныя парушэнні, не былі ўлічаны экспертныя аналізы, не выклікалі сведкаў, што на следстве давалі сведчанні на карысць абвінавачваемых. Сведчанні тых сведкаў, што выступілі на судзе, разглядаліся амаль як у якасці экспертызы, хаця лінгвістычную экспертызу павінны рабіць эксперты, – кажа ПАГОНІ Аляксандр Бірылаў, адвакат асуджаных. – Я сустрэўся з Васільевым і Леванеўскім, і магу сказаць, што яны настроеныя на працяг барацьбы. Нашыя далейшыя крокі залежаць ад таго, якую пастанову прыме Вышэйшы Суд краіны. На гэта, згодна заканадаўству, ён мае адзін месяц.

Падчас сустрэчы з адвакатам, якая адбылася 15-га і 16-га лютага, палітвязні паведамілі пра цяжкія ўмовы ўтрымання ў калоніі, пра медычнае абслугоўванне, праблемы з харчаваннем. Валерый Леванеўскі пацвердзіў, што адміністрацыя калоніі не рэгіструе ягоныя лісты, якія ён адпраўляе са скаргамі ў розныя органы ўлады і не атрымлівае адказаў на іх.

Нагадаем, што Валерый Леванеўскі і Аляксандр Васільеў былі асуджаныя судом Ленінскага раёна г.Гродна ў верасні мінулага года на два гады пазбаўлення волі кожны за “абразу прэзідэнта”. Прысуд быў вынесены на падставе фразы «Прыйдзі і скажы, што ты супраць таго, каб за твой кошт нехта ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне», якая была надрукавана ва ўлётцы. Суд палічыў, што гэтая фраза абражае гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international