Прысуд па справе Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30

2008 2008-04-08T17:22:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў  Полацкім гарадзкім судзе разглядаецца крымінальная справа моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай, якую абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт".

Судовы працэс праходзіць даволі хутка. Ужо да абеду былі заслуханыя сьведкі, выступы абвінавачанай і адваката. Асноўнымі доказамі віны Касі Салаўёвай зьяўляюцца сканфіскаваныя ў часе ператрусу  друкаваныя выданьні, сярод якіх улёткі, газета "Новы час" і бюлетэнь "Права на волю", дыскі, рукапісны дзёньнік. Моладзевая актывсітка празнае факт прыналежнасьці да незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", але ня лічыць гэта злачынствам, бо арганізацы будуецца на хрысьціянскіх каштоўнасьцях і не ўяўляе ніякай пагрозы да грамадзтва.

Пракурор Коласава запатрабавала прызначыць Кацярыне Салаўёвай у якасьці пакараньня 200 базавых велічынь штрафу (больш за 3 тысячы даляраў). Вынясеньне прысуду адкладзенае да 17-30.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international