Франак Вячорка падаў у суд зыск да рэктара БДУ

2008 2008-04-08T16:49:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адлічаны з факультэта журналістыкі БДУ «за акадэмічную непаспяховасць» Франак Вячорка 5 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд зыскавую заяву аб аднаўленні на вучобе.  Ён патрабуе аднаўлення непасрэдна ад рэктара БДУ Васіля Стражава.

Былы студэнт дагэтуль не атрымаў адказу на сваю скаргу, датычную дзеянняў кіраўніцтва БДУ і Міністэрства адукацыі.

Апроч таго, 5 красавіка камісія выкладчыкаў на чале з дэканам журфака Сяргеем Дубовікам адмовілася па выніках «прафесійна-псіхалагічнага сумоўя» даць Ф. Вячорку рэкамендацыю на паступленне на журфак падчас сёлетняй прыёмнай кампаніі. 

«Я для іх нібы костка ў горле, і яны робяць усё, каб я не вучыўся на факультэце журналістыкі», — сказаў прэс-службе БАЖ Франак Вячорка.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international