КДБ дапытаў яшчэ аднаго журналіста

2008 2008-04-07T15:04:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

4 красавiка следчы ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi Андрэй Коласаў дапытаў журналiста Дзмiтрыя Карпенку ў якасцi сведкi па крымiнальнай справе № 05011110396, узбуджанай яшчэ ў 2005 годзе па факце паклёпу на кіраўніка дзяржавы.

«Допыт праводзiўся ў прысутнасцi адваката Пятра Барысава. Пра сутнасць размовы я нiчога сказаць не магу, бо ў мяне ўзялi падпiску пра неразгалошванне», — сказаў карэспандэнту службы манiторынгу БАЖ Дзмiтрый Карпенка.

28 сакавiка ў кватэры Дзмiтрыя Карпенкi, як перад гэтым і ў iншых незалежных журналiстаў, супрацоўнiкi УКДБ правялi ператрус. У яго забралi фатаграфii, блакноты, CD з музычнымі запiсамi і дыскету з курсавой работой па эканомiцы за 4 курс унiверсiтета.

У жніўні 2005 г. пракуратура г. Мінска завяла крымінальную справу па факце распаўсюду ў Інтэрнэце мультфільмаў, якія «зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі» (арт. 367 ч 1). Нагодай для гэтага сталі мульфільмы, якія прадстаўлялі невялікія сатырычныя сюжэты.

У межах крымінальнай справы ў якасці сведак былі дапытаныя дміністратар сайту грамадскай ініцятывы «Трэці шлях» Андрэй Абозаў і каардынатар праекту Павел Марозаў. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы, забраўшы камп'ютарную тэхніку. А.Абозаў, П.Марозаў і яшчэ адзін падазраваны - Алег Мініч - паукінулі межы Беларусі.

У канцы сакавіка ў кватэрах журналістаў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, не акрэдытаванымі ў Беларусі, супрацоўнікі КДБ правялі пеартрусы і забралі аргтэхніку і носьбіты інфармацыі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international