Адкрыты ліст сп. Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь
07.04.2008.
Тэгі: Малады Фронт, крымінальная справа.
Паважаны сп. Прэзідэнт,
Мы выражаем сур’ёзную занепакоенасьць адносна суду над Кацярынай Салаўёвай, які адбудзецца 8 красавіка ў Полацку.
Супраць Кацярыны Салаўёвай узбуджана крымінальная справа па артыкуле 193.1 КК Рэспублікі Беларусь. Згодна з артыкулам 193.1, удзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі зьяўляецца злачанствам.
Пасьля прыняцьця артыкулу 193, беларускія і замежныя праваабарончыя арганізацыі падверглі яго рэзкай крытыцы, бо мелі сур’ёзныя прычыны лічыць, што ён можа быць скарыстаны для ціску на легітымную палітычную апазіцыю. З практыкі бачна, што гэтыя страхі былі апраўданыя: на сёньняшні момант 13 чалавек былі абвінавачаныя па артыкуле 193.1 падчас відавочна палітычна-матываваных працэсах.
Артыкул 193.1 несумнеўна пярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе свабоду асацыяцыяў. Больш за тое, ён несумяшчальны з Міжнародным Пактам ААН аб Грамадзянскіх і Палітычных Правах (Артыкул 22), падпісаным і ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.
Таму мы заклікаем вас тэрмінова выключыць артыкул 193.1 з Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, так, каб ні Салаўёва, ні іншыя не рызыкавалі быць пакаранымі за карыстаньне сваім канстытуцыйным правам на свабоду асацыяцыяў.
З павагай,
Марцін Уггла
Старшыня
Шведская Ініцыятыва за Дэмакратыю і Правы Чалавека
Сафія Уггла
Старшыня
Шведская Ініцыятыва за Дэмакратыю і Правы Чалавека
Навіны па тэме
01.09.2010 Мінскі гарсуд пакінуў Міхася Башуру пад вартай
26.08.2010 Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч
20.08.2010 Міхась Башура пераведзены ў Жодзіна
19.08.2010 Экспертыза не знайшла ў кампутары нічога крымінальнага
17.08.2010 Міхасю Башуру выставілі абвінавачванне
Дадаць камэнтар
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








