Гомельскі палітык Віктар Карнеенка выйграў справу супраць пашпартна-візавай службы

2005 2005-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода
Сёньня суд Чыгуначнага раёну Гомеля задаволіў скаргу вядомага палітыка Віктара Карнеенкі ў дачыненьні раённай пашпартна-візавай службы.

Судзьдзя Ларыса Казырэвіч, якая разглядала скаргу Віктара Карнеенкі, сваёй пастановаю абавязала пашпартна-візавую службу Чыгуначнага райаддзелу міліцыі выдаць спадару Карнеенку дазвол на часовы выезд за межы Беларусі.
Управа ўнутраных спраў аблвыканкаму павінна сплаціць палітыку 120 тысячаў рублёў судовых выдаткаў.

Сёньняшняму судоваму рашэньню папярэднічалі тры паседжаньні.
Выканаўца абавязкаў начальніка пашпартна-візавай службы Чыгуначнага РАУСу Мікалай Прыймачук тлумачыў суду, што абмежаваньне на выезд Віктару Карнеенку было абумоўленае дасланым ва ўправу міграцыі і грамадзянства паведамленьнем падатковай інспэкцыі Савецкага раёну пра наяўнасьць у палітыка нясплачанага ў бюджэт штрафу.

Падчас судовага разбору высьветлілася, што супрацоўнікі пашпартна-візавай службы не зрабілі неабходнай праверкі на наяўнасьць у спадара Карнеенкі прычынаў дзеля абмежаваньня выезду за мяжу. Службоўцы парушылі закон і ведамасную інструкцыю наконт парадку выезду грамадзянаў за межы Беларусі.

Начальнік падатковай інспэкцыі Савецкага раёну Валянцін Крылоў беспадстаўна паінфармаваў абласную ўправу міграцыі і грамадзянства пра нібыта ня сплачаны палітыкам штраф.

Насамрэч падатковая інспэкцыя мае прэтэнзіі да закрытага судом паводле ініцыятывы самой інспэкцыі грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”, якім кіраваў спадар Карнеенка.

Апошні ў сваю чаргу задаволены рашэньнем суду. Пры гэтым спадар Карнеенка зьвяртае ўвагу на пашыраную ў краіне самадзейнасьць уладных чыноўнікаў:

(Карнеенка:) “Для мяне відавочна, што запушчаны такі небясьпечны працэс у нашай краіне. Канстытуцыя і законы падмяняюцца інструкцыямі, проста сьветапоглядам беларускіх бюракратаў, якія думаюць: вось так – і ўсё тут. Улада сталася ўласнасьцю чынавенства. Межаў самадурства фактычна не існуе”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international