Журналісты Любліна супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі

2008 2008-04-04T13:42:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lub_240.jpg
Акцыя журналістаў Любліна ў абарону свабоды слова на Беларусі

Акцыя журналістаў Любліна ў абарону свабоды слова на Беларусі

У знак пратэсту супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі люблінскія журналісты прайшлі галоўнымі вуліцамі горада з заклеенымі стужкай вуснамі. У руках трымалі сымбаль незалежнай Беларусі – бел-чырвона-белы сьцяг. Такім чынам прадстаўнікі люблінскіх СМІ адрэагавалі на нядаўнюю атаку на незалежных журналістаў у Беларусі.

Акцыя салідарнасьці зь беларускімі калегамі адбылася 2 красавіка ў рамках урачыстага шэсьця “Папскі Марш Салідарнасьці” – адной з шматлкіх акцыяў, арганізаваных у гонар трэціх угодкаў сьмерці Папы Яна Паўла ІІ. Разам з пратэстам супраць абмежаваньня свабоды слова ў Беларусі удзельнікі шэсьця выступілі ў падтрымку вольнага Тыбету, зьвярнулі ўвагу грамадзкасьці на нізкі ўзровень жыцьця афрыканскіх народаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international