Галоўныя навіны
29.08.2008
Паведамленне для журналістаў
23.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
19.08.2008
Фармаванне ўчастковых выбарчых камісій
18.08.2008
Паведамленне для журналістаў
16.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
08.08.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
06.08.2008
“Адной дэкларацыі мала”
05.08.2008
Праваабаронцаў у Беларусі цкуюць як дысыдэнтаў у СССР
01.08.2008
5 жніўня адбудзецца прэзентацыя рускай версіі справаздачы Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў
22.07.2008
Аналіз фармаваньня акруговых камісіяў
15.07.2008
Праваабаронцы за свабодныя выбары: практыка фармаваньня акруговых выбарчых камісіяў засталася нязьменнай (абнаўлена табліца)
11.07.2008
Маніторынг выбарчай кампаніі: заклапочанасьць выклікае агульная грамадска-палітычная атмасфера


«Працэс 14-ці» пачнецца 16 красавіка

04.04.2008. Тэгі: суды, крымінальная справа, дэмакратычны актывіст.
Крыніца: «Наша Ніва».

16‑га красавіка (серада) а 10:00 у судзе Цэнтральнага раёну сталіцы (вул. Кірава, 21) пачнецца судовае паседжаньне па «справе 14‑ці». Пра гэта nn.by паведаміла адвакатка Андрэя Кіма Тамара Сідарэнка.

М.Пашкевіч, А.Бондар, А.Баразенка, П.Вінаградаў, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, М.Субач, Т.Цішкевіч, М.Дашук праходзяць па справе мітынгу прадпрымальнікаў, што адбыўся 10 студзеня ў Менску.

Маладым людзям інкрымінуецца арт. 342-1 Крымінальнага кодэксу: «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Паводле гэтага артыкулу прадугледжваецца пакараньне ад штрафу да трох гадоў пазбаўленьня волі.

16 красавіка будуць судзіць таксама і Андрэя Кіма, супраць якога выстаўлены два абвінавачаньні. Працэс над распачаўся 1 красавіка, але быў перанесены з прычыны аб'яднаньня двух крымінальных справаў

Андрэя Кіма абвінавачваюць таксама паводле арт. 364 КК («гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі»). Хлопцу пагражае да шасьці гадоў турмы. Інцыдэнт нібыта здарыўся падчас іншага мітынгу прадпрымальнікаў, 21 студзеня.

Мітынг пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня 2008 г. Дэманстранты мітынгу прадпрымальнікаў 10.01.08 дайшлі да Дома ўраду

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования