Пісьменьнікаў папярэдзілі пра хуткае высяленьне з Дому літаратара

2005 2005-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Папярэджаньнем аб хуткім высяленьні Саюзу пісьменьнікаў з памяшканьняў у будынку па вуліцы Фрунзэ, 5 заканчваецца ліст, які днямі атрымала кіраўніцтва саюзу з адміністрацыі прэзыдэнта. Гэта адказ на зварот шасьці пісьменьнікаў-вэтэранаў вайны з прапановай стварыць у Доме літаратара мэмарыяльны пакой імя Максіма Танка ў былым ягоным кабінэце старшыні Саюзу пісьменьнікаў.

Саюз пісьменьнікаў мае цяпер у Доме літаратара толькі гэты кабінэт з прыёмным пакоем, палову бібліятэкі і тры пакойчыкі для захаваньня дакумэнтаў арганізацыі. Пакідаць гэтыя апошнія свае памяшканьні пісьменьнікі не мяркуюць.

Некалькі памяшканьняў пісьменьнікам было пакінута ў Доме літаратара пасьля таго, як у 1997 годзе ўвесь будынак рашэньнем кіраўніка краіны быў перададзены галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленьню кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Цяпер пісьменьнікаў змушаюць вызваліць і гэтыя памяшканьні на той падставе, што яны ня маюць ніякіх дакумэнтаў на знаходжаньне ў іх.
Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч яшчэ спадзяецца на станоўчае вырашэньне праблемы: “25 лютага ў нас зьбіраецца сход Літаратурнага фонду. Паспрабуем яшчэ раз агульнымі намаганьнямі разабрацца ў гэтай няпростай сытуацыі, паспрабуем давесьці сваю думку — што наагул слова літаратара, а тым больш літаратара франтавіка, павінна ўлічвацца”.
Апрача высяленьня з Дому літаратара Саюзу пісьменьнікаў чыноўнікі пагражаюць спагнаць у судовым парадку 113 мільёнаў рублёў запазыкі за камунальныя паслугі, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international