Сябра БАЖ спрабуе абскардзіць мінулагодняе папярэджанне

2008 2008-04-02T17:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/v.jpg
Судовая зала

Судовая зала

1 красавіка сябра БАЖ Любоў Праневіч накіравала на імя старшыні Вярхоўнага Суда РБ скаргу на пастанову суда Маскоўскага раёна Брэста, паводле якой журналістка ў верасні мінулага году атрымала папярэджанне за ўдзел у прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Лісты з лесу».

Любоў Праневіч лічыць, што пастанова раённага суда незаконная, неабгрунтаваная і парушае яе грамадзянскія правы, бо на прэзентацыі яна прысутнічала ў якасці аўтара часопіса «Абажур».

Папярэдняя скарга журналісткі ў Брэсцкі абласны суд не была задаволеная. 

4 верасня 2007 г. суд Маскоўскага раёна г. Брэста вынес папярэджанне Любові Праневіч, прызнаўшы яе вінаватай у парушэнні арт. 23.34 ч.1 КаАП (парушэнне вызначанага парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). Суддзя Вольга Смірнова палічыла, што Л. Праневіч прысутнічала на несанкцыянаваным сходзе. Тое, што дзяўчына мела пры сабе журналісцкае пасведчанне, суд не прыняў да ўвагі. 

Любоў Праневіч затрымалі 19 жніўня ў офісе брэсцкай арганізацыі Партыі БНФ падчас прэзентацыі кнігі Паўла Севярынца «Лісты з лесу». Разам з ёю былі затрыманыя яшчэ 28 ўдзельнікаў сустрэчы. 

За ўдзел у той жа прэзентацыі былі пакараныя яшчэ два сябры БАЖ — пазаштатная карэспандэнтка газеты «Брестский курьер» Настасся Мялешка, якая атрымала папярэджанне, і Яўген Бяласін, якога аштрафавалі на 62 тысячы рублёў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international