Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету

2008 2008-04-03T17:40:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

«На сёння ніякага адказу ад беларускага боку на патрабаванне Літоўскага нацыянальнага тэлебачання (LRT) вярнуць адабраную 25 сакавіка касету з адзнятымі матэрыяламі і кампенсаваць выдаткі на рамонт зламанай падчас затрымання відэакамеры мы не атрымалі», — паведаміла 2 красавіка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ карэспандэнт LRT Рута Рыбачаўскене.

Паводле слоў журналісткі, Міністэрства замежных спраў Літвы таксама не атрымала адказу на сваю ноту, уручаную пасля інцыдэнту паслу Беларусі ў Літве Уладзіміру Дражыну.

Як распавяла Р. Рыбачаўскене, відэакамера была пашкоджаная, каля яе і аператара Ёнаса Грышконіса затрымалі супрацоўнікі беларускай міліцыі. 

Здымачная група літоўскага тэлебачання, якая мае акрэдытацыю на працу ў Беларусі, былі затрыманыя на вулічнай акцыі 25 сакавіка. Пасля праверкі дакументаў у Цэнтральным РУУС Мінска, куды прывезлі затрыманых журналістаў, у іх забралі касету з адзнятым на акцыі матэрыялам.

Таксама на тэму:

Литва требует объяснений

Літоўскім тэлежурналістам дагэтуль не вярнулі касету

Літоўскіх журналістаў адпусцілі

Літоўскія тэлежурналісты збіраюцца звярнуцца ў МЗС

Литовский телеканал все ещё надеется вернуть кассету

Пленка, отснятая литовскими журналистами 25 марта в Минске, до сих пор не возвращена — посольство Литвы

Майор милиции: «Это не те кадры, которые должен увидеть мир»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international