Беражкоў: НАК маўчыць больш за месяц, бо не ведае, што адказаць

2008 2008-04-03T17:36:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Алімпійскі камітэт, у які ўплывовае спартовае выданне «Прессбол» больш за месяц таму накіравала скаргі на пазбаўленне акрэдытацыі на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, ужо месяц у адказ маўчыць.

Гэта парушэнне ўсіх правілаў дзелавой перапіскі і заканадаўства, лічыць галоўны рэдактар «Прессбола» Уладзімір Беражкоў.

«Калі б гэта быў не Алімпійскі камітэт, я б ужо даўно падаў у суд», — сказаў Уладзімір Беражкоў у інтэр’вю Еўрарадыё.

Беражкоў: Алімпійскаму камітэту проста няма чаго нам адказаць. Я стаўлю сябе на іх месца: скажам, мне прыходзяць такія лісты, як я пішу. І я не ведаю, што мне адказаць, я павінен вярнуць акрэдытацыю — вось і ўсё.

Нагадаем, «Прессбол» пазбаўлены акрэдытацыі на алімпіяду ў Пекіне нібыта за абразу НАКа.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international