Аляксей Шчарбакоў аштрафаваны за ўдзел у Дні Волі

2008 2008-04-03T17:33:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак суду ў Баранавічах

Будынак суду ў Баранавічах

1 красавіка ў судзе г.Баранавічы адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Аляксея Шчарбакова, які быў сярод 14 затрыманых у Дзень Волі рэгіянальных актывістаў. Інвалід 2-й групы па слыху з дзяцінства быў дастаўлены з пастарунку "хуткай дапамогай" у шпіталь, таму судовае паседжаньне па ягонай справе 26 сакавіка, калі судзілі астатніх, было адкладзенае. Аднак пасьля выхаду са шпіталю сп. Шчарбакову не ўдалося пазьбегнуць пакараньня за мірнае сьвяткаваньне 90-х угодкаў БНР.

Судзьдзя, разгледзеўшы адміністратыўную справу актывіста, не знайшоў ніякіх зьмягчальных абставінаў і вынес пастанову аб спагнаньні з Аляксея Шчарбакова штрафу ў памеры 5 базавых велічыняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international