Наваполацкага праваабаронцу Дзьмітрыя Салаўёва выклікалі ў пракуратуру

2005 2005-02-16T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15.02.2005 Наваполацкі праваабаронца Дзмітрый Салаўёў быў выкліканы ў пракуратуру горада Наваполацка, дзе ад яго запатрабавалі тлумачэньні наконт праваабарончай дзейнасці і выпуску бюлетэню "Наша права"
Падставай для гэтага стала заява Наваполацкага гарвыканкама, падпісаная старшынёй Аляксандрам Камаровым. У дадзенай заве сцвяржаецца, што у Наваполацку у вялікай колькасьці распаўсюджваецца праваабарончы бюлетэнь "Наша права", у якім зьмешчана абвестка Салаўёва аб бясплатнай дапамозе людзям у выпадку парушэньня іх правоў. Гарвыканкам просіць пракуратуру разабрацца з гэтым і даць прававую адзнаку дзеяньням Салаўёва. Карыстаючыся артыкулам 27 Канстытуцыі РБ Дзмітрый Салаўёў адмовіўся адказваць на пытаньні.
Цікава, што нумар "Нашага права", які выклікаў такую нервовую рэакцыю гарвыканкама, быў прысвечаны падзеям на Украіне – з падрабязным апісаньнем спробаў фальсіфікацыі выбараў з боку Януковіча і пераможным адказам на гэта украінскага народу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international