Галоўныя навіны
04.12.2008
На кватэру да праваабаронцы з’явіліся з вобшукам
01.12.2008
Спыняецца крымінальны перасьлед у дачыненьні да актывістаў, падазраваных у выбуху ў Менску
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы


У Менск прыляцеў кіраўнік офісу Эўракамісіі

02.04.2008. Тэгі: палітыка.
Крыніца: Радыё «Свабода».

1 красавіка ў Беларусь прыехаў часовы павераны Эўракамісіі ў справах Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль. Ён будзе ўзначальваць офіс Эўракамісіі ў Менску, пагадненьні аб адкрыцьці якога было падпісана 7 сакавіка ў Брусэлі. Што можна сказаць пра гэтага дыплямата? Наколькі шырокія функцыі будзе мець офіс Эўракамісіі ў Менску? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў

Цыганкоў: “Андрэй, вы сустракаліся з спадаром Хольцапфэлям... Ці можна рабіць нейкія высновы, наколькі ён арыентуецца ў беларускіх справах?”

Фёдараў: “Я сапраўды сустракаўся зь ім некалькі разоў, але не сам-на-сам. Безумоўна. гэты чалавек дасьведчаны ў нашых справах. Дагэтуль ён працаваў у Кіеве, дзе фактычна выконваў абавязкі каардынатара па сувязях з Беларусьсю прадстаўніцтва Эўракамісіі ва Ўкраіне і Беларусі. Так што ён безумоўна валодае ўсёй патрэбнай інфармацыяй і безумоўна, быў адной з галоўнай дзеючых асобаў на перамовах, якія ішлі паміж Менскам і Эўракамісіяй наконт адкрыцьця офісу”. 

Цыганкоў: “Прынамсі, пакуль у беларускіх уладаў да ягонай асобы няма ніякіх нэгатыўных прэтэнзіяў?”

Фёдараў: “Ва ўсялякім разе, нічога падобнага не было агучана. Ніякіх праблемаў з ягоным прыездам ніколі не ўзьнікала”. 

Цыганкоў: “Фактычна з прыездам спадара Хольцапфэля офіс Эўракамісіі, можна сказаць, пачынае сваю працу. Як выглядае мандат гэтай структуры, ці ён ужо сфармаваны?”

Фёдараў: “Я ўпэўнены, што мандат ужо ўзгоднены – інакш не было б падпісанага пагадненьня. Вядома, што беларускія ўлады маюць гэтак званы “сындром Віка” – яны вельмі баяцца, што нейкая заходняя афіцыйная структура, якая тут працуе, будзе паўтараць дзейнасьць былога кіраўніка КНГ АБСЭ Віка і фактычна займацца палітычнымі справамі.
Летась у ліпені Жан-Эрык Хольцапфэль прадстаўляў праграму супрацоўніцтва паміж Эўракамісіяй і Беларусьсю ў галіне энэргетыкі. Гэта нацыянальная праграма дзеяньняў пад назвай “Падтрымка распрацоўкі і рэалізацыі агульнай энэргетычнай стратэгіі для Рэспублікі Беларусь. Я мяркую, што галоўным накірункам дзейнасьці офіса Эўракамісіі будзе тэхнічны і эканамічны бок. Што тычыцца палітычных стасункаў, то з гэтым пакуль што яснасьці няма”

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования