Марачкін патрабуе вярнуць свае карціны

2008 2008-04-02T12:47:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1 красавіка мастак і грамадзкі дзеяч, старшыня міжнароднага грамадскага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» Аляксей Марачкін накіраваў ва УУС Цэнтральнага раёну Мінску заяву аб вяртаньні сваіх канфіскаваных твораў выяўленчага мастацтва.

У інтэрвію БелаПАН ён паведаміў, што гаворка ідзе аб вяртаньні яго ўласнасьці — карціны «Лялькі», харугваў грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», а таксама расьцяжак з рознымі тэкстамі. Сярод матываў свайго звароту ў міліцыю мастак назваў той факт, што ён не атрымаў копію пратакола зь пералікам усіх работ, канфіскаваных падчас вобыску ў яго майстэрні.

«Я пісьмова выклаў усе акалічнасьці, зьвязаныя з падзеямі 24 сакавіка, калі супрацоўнікі сілавых структур позна вечарам незаконна ўварваліся ў маю майстэрню, правялі несанкцыянаваны вобыск і канфіскацыю маіх твораў, большасць зь якіх прызначалася для афармленьня калёны ўдзельнікаў шэсьця ад будынку прэзыдыюму НАНБ да плошчы Бангалор, заплянаванага на 25 сакавіка. Я нагадаў, што гэтае шэсьце, прысьвечанае 90‑годдзьдзю абвяшэчньня БНР, было дазволена ўладамі. Апрача таго, я зазначыў, што карціна «Лялькі», якая выстаўлялася раней, у момант арышту знаходзілася ў маёй прыватнай калекцыі твораў нанканфармізму, а не на публічным аглядзе», — сказаў А.Марачкін.

Паводле яго слоў, падчас арышту твораў прадстаўнікі сілавых структур заявілі, што на працягу 10 дзён яны зробяць заключэньне па зьмесце канфіскаваных жывапісных і графічных работ. Мастак выказаў спадзяваньне, што прадстаўнікі праваахоўных органаў вернуць творы, якія яму належаць.

Нагадаем, па абвінавачаньні ў брыдкаслоўі і аказаньні супраціўленьня прадстаўнікам сілавых структур на падставе іх жа паказаньняў А.Марачкін з 24 па 29 сакавіка быў узяты пад адміністрацыйны арышт.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international