БАЖ звярнуўся ў Пракуратуру РБ, КДБ і пракуратуру г. Мінска
02.04.2008.
Тэгі: канфіскацыя, свабода слова, незалежныя СМІ.
Крыніца: Прэс-служба БАЖ.
У лісце БАЖ настойвае на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку.
Азнаёміўшыся з тэкстамі пастаноў аб правядзенні следчых даглядаў у кватэрах журналістаў і выніковых пратаколаў, журналісцкая арганізацыя выказвае сумнеў, што ператрусы мелі пад сабою законныя і дастатковыя падставы.
«Выклікае здзіўленне тое, што ў працэсе ператрусаў забіраліся не толькі камп’ютары і сістэмныя дыскі — носьбіты інфармацыі, але і рэчы, якія не маюць ніякага дачынення да справы — навушнікі, дынамікі, дыктафоны, фотаапараты, разнастайная друкаваная прадукцыя легальнага характару і г.д.», — звяртае ўвагу ў сваім лісце БАЖ.
Паводле звароту, асобы, у якіх праводзіліся ператрусы, фігуруюць у справе толькі ў якасці сведак. Між тым, адабраныя прадметы неабходныя ім для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці, — падкрэслівае БАЖ.
Навіны па тэме
19.08.2008 Асвятленне выбараў застаецца «традыцыйным»
18.08.2008 Затрымалі на мяжы
17.08.2008 З публікацыяў у дзяржаўных СМІ ўжо вымалёўваецца будучы парламент
15.08.2008 На грузінскай вайне працуюць два беларускія журналісты
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма









