БАЖ звярнуўся ў Пракуратуру РБ, КДБ і пракуратуру г. Мінска

2008 2008-04-02T12:44:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

1 красавіка ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» паўторна звярнулася да генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча ў сувязі з ператрусамі, якія супрацоўнікі КДБ правялі ў кватэрах незалежных журналістаў і шэрагу офісаў 27 і 28 сакавіка.

У лісце БАЖ настойвае на «ўзнаўленні законнасці, вяртанні адабранай маёмасці, а таксама на абароне правоў і законных інтарэсаў журналістаў». Копіі звароту накіраваныя кіраўніку беларускага КДБ Юрыю Жадобіну і пракурору Мінска Мікалаю Куліку.

Азнаёміўшыся з тэкстамі пастаноў аб правядзенні следчых даглядаў у кватэрах журналістаў і выніковых пратаколаў, журналісцкая арганізацыя выказвае сумнеў, што ператрусы мелі пад сабою законныя і дастатковыя падставы.

«Выклікае здзіўленне тое, што ў працэсе ператрусаў забіраліся не толькі камп’ютары і сістэмныя дыскі — носьбіты інфармацыі, але і рэчы, якія не маюць ніякага дачынення да справы — навушнікі, дынамікі, дыктафоны, фотаапараты, разнастайная друкаваная прадукцыя легальнага характару і г.д.», — звяртае ўвагу ў сваім лісце БАЖ.

Паводле звароту, асобы, у якіх праводзіліся ператрусы, фігуруюць у справе толькі ў якасці сведак. Між тым, адабраныя прадметы неабходныя ім для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці, — падкрэслівае БАЖ.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international