Ці хочаце вы супрацоўнічаць з нашчадкамі НКВД?

2008 2008-04-02T12:21:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/picture2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
КДБ

КДБ

Некаторых з арыштаваных за ўдзел у дэманстрацыі 25 сакавіка 2008 г. моладзевых актывістаў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (Акрэсцьна) наведвалі супрацоўнікі КГБ.

 

Як стала вядома праваабарончаму цэнтру “Вясна”, цікаўнасць спецслужбаў найперш праяўлялася да я студэнтаў некаторых менскіх універсітэтаў. Шантажуючы студэнтаў іх магчымым адлічэньнем з ВНУ за ўдзел у дэманстрацыі, супрацоўнікі КГБ вымушалі некаторых з іх напісаць заявы аб супрацоўніцтве з органамі дзяржаўнай бясьпекі.

 

У звязку з гэтым Праваабарончы цэнтр “Вясна” нагадвае, што паводле арт. 22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб камітэце дзяржаўнай бясьпекі” супрацоўніцтва грамадзянаў з органамі дзяржбясьпекі будуецца выключна на добраахвотнай аснове.

Гэта азначае, што ніхто не можа змушаць вас да такога супрацоўніцтва, вы ў любы момант можаце адмовіцца ад яго, падпісаныя вамі “заявы і абавязацельствы” вас ні да чаго не абавязваюць, а таму вы маеце права адмовіцца ад такога супрацоўніцтва, бо яно не з’яўляецца добраахвотным і супярэчыць дзеючаму заканадаўству. Акрамя таго ў мэтах вашай абароны ад далейшых настойлівых парапановаў супрацоўнікаў КГБ, мы раім вам публічна агучваць праз СМІ спробы вашай вярбоўкі і ўціску з боку “чэкістаў”.

 

Вядома, супрацоўнікі органаў будуць абяцаць вам вырашэньне праблемаў з вучобай, гарантаваць вам, што вы не будзеце адлічаныя з ВНУ, але ўзамен яны будуць патрабаваць ад вас прадастаўляць інфармацыю пра вашых сяброў і занаёмых. Чым болей вы будзеце саступаць, тым болей яны будуць ад вас патрабаваць. Не ідзіце на змову з вашым сумленьнем! Памятайце, што сёняшні КГБ лічыць сабе ідэйным і духоўным нашчадкам Фэлікса Дзяржынскага – ката тысячаў не ў чым не вінаватых людзей! Падумайце, ці хочаце вы супрацоўнічаць з нашчадкамі НКВД?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international