«Amnesty International» асудзіла зьбіцьцё на Дзень Волі

2008 2008-04-01T09:41:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnesty-big.jpg
Amnesty International

Amnesty International

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» выступіла з адмысловай заявай з нагоды падзеяў 25 сакавіка ў Менску.

«Amnesty International» асудзіла, як сказана ў заяве, «празьмернае прымяненьне сілы» ў дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай маніфэстацыі 25 сакавіка 2008 году ў гонар 90‑х угодкаў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле сьведкаў падзеяў — праваабаронцаў і журналістаў — паліцыянты зьбівалі людзей дубінкамі і нагамі, былі арыштаваныя больш як 100 чалавек, 76 чалавек былі асуджаныя. Быў зьбіты і затрыманы журналіст газэты «Наша Ніва» Андрэй Лянкевіч, зьбітыя два літоўскія тэлевізійныя журналісты.

«Amnesty International» патрабуе неадкладна вызваліць усіх, хто быў пазбаўлены волі за мірнае выяўленьне сваіх поглядаў.

«Amnesty International» заклікала ўлады Беларусі выконваць свае абавязкі ў межах міжнароднага права, у тым ліку ў адпаведнасьці з артыкуламі 19, 21 і 22 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які гарантуе права на свабоду выяўленьня меркаваньняў, сходаў і аб’яднаньняў. «Amnesty International» заклікае афіцыйны Менск неадкладна спыніць перашкоды, ціск і запалохваньні ў дачыненьні да актывістаў грамадзянскай супольнасьці, якія займаюцца абаронай правоў чалавека.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international