Загаварылі новыя ахвяры «жывых шчытоў»

2008 2008-03-29T16:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Удзельнікам падзей 2 сакавіка, можна сказаць, пашанцавала, калі параўноўваць з ахвярамі «жывога шчыта», зладжанага работнікамі ДАІ 7 кастрычніка 2007 году.

Так сама, як і ў выпадку на трасе Менск — Мікашэвічы, гэта здарылася ў нядзелю ўвечары, каля 18 гадзін.

Тады зноў жа п’яны кіроўца, зноў жа пазбаўлены правоў, ляцеў на аўтамабілі Peugeot 605 па МКАД і каля «Бізнэс‑цэнтру» ўрэзаўся ў аўтамабілі Таўрыя, Мitsubishi Carisma і DAF‑95 з паўпрычэпам. У легкавіках, зноў жа, заставаліся людзі, і зноў жа — дзіцёнак.

Вось вытрымкі з расказаў пацярпелых удзельнікаў «жывога шчыта»:

У Мitsubishi Carisma знаходзіўся кіроўца Яўген з жонкай і паўтарагадовым сынам:

Калі пад’ехалі да супрацоўнікаў ДАІ, адзін зь іх выбег насустрач руху майго аўтамабіля, практычна пад колы, з накіраваным у наш бок пісталетам. Я спыніўся, і, не пасьпеўшы ўсьвядоміць, што да чаго, пачуў адно віскат тармазоў… Пасьпеў крыкнуць жонцы: «Трымай дзіцёнка!» Ад моцнага ўдару ззаду наш аўтамабіль уляцеў у фуру, якая стаяла наперадзе… «Хуткая» прыехала толькі праз 20‑30 хвілін. У дзявятай больніцы ў маёй жонкі вызначылі пералом ключыцы… Як аказалася пазьней, у яе ня толькі была зламаная ключыца з зрушэньнем, але і зрушылася 9‑ая хрыбетка, зламаная верхняя чвэртка грудзіны, моцныя ўдары рэбраў.

Стас Аляксееў і Натальля Гатоўка ехалі ў аўтамабілі «Таўрыя»:

Стас:

— Мы стаялі ў першым шэрагу. Удар быў настолькі моцным, што наш аўмабіль папросту спляжыла. Усе наўкола зьдзівіліся, як мы яшчэ жывыя засталіся. Мы былі прышпіленыя, і нашыя сядзеньні вырвала з коранем. Я апынуўся ў больніцы, дзе праляжаў паўтара месяца… Дагэтуль хаджу з дапамогай мыліц.

Натальля:

— Я апрытомнела толькі на апэрацыйным стале ў больніцы, калі мне зашывалі рот і нагу. Побач ляжаў Стас. Яму зашывалі разьбітую галаву. Потым пачула, як доктар сказаў: «Глядзі, якая маладзенькая, але давядзецца рабіць апэрацыю на зубы», і зноў самлела. Паўтара месяца я ела праз трубачку.

Суд прызнаў кіроўцу Peugeot 605, Алега Наркевіча, вінаватым і прысудзіў яго да трох гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем на «хімію» ды пазбавіў яго права кіраваць транспартнымі сродкамі 5 гадоў.

Артыкул цалкам, а таксама камэнтары адвакаткі Веры Страмкоўскай і сьведчаньні пра іншыя «жывыя шчыты» можна прачытаць на сайце «Автобизнеса» ў артыкуле
«Живой щит»: практика по умолчанию.

Глядзі яшчэ:
Сьмяротнікі па волі ДАІ
ДАІ: Мы не спрабавалі стварыць шчыт з аўтамабіляў, а наадварот
Навумаў абураны рэакцыяй на «жывы шчыт»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international