У пасёлку Сьвіслач адбылася акцыя пратэсту супраць будаўніцтва хімічнага заводу

2008 2008-03-31T16:34:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Акцыя адбылася побач зь мясцовым стадыёнам. Раней актывісты грамадзкай ініцыятыўнай групы зьвярнуліся да мясцовых уладаў з заяўкай на правядзеньне мітынгу на самім стадыёне. Аднак ім адмовілі, спасылаючыся на тое, што на стадыёне ў гэты дзень павінны прайсьці футбольны матч паміж камандамі школьнікаў.

Па завяршэньні акцыі пратэсту, затрымалі аднаго зь яе ўдзельнікаў Сяргея Абразоўскага і склалі адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу. Аналягічны пратакол на спадара Абразоўскага быў складзены і 22 сакавіка, калі мітынг пратэсту адбыўся ў суседнім пасёлку Дружны. Напярэдадні яго выклікалі ў міліцыю, а затым адвезьлі ў суд. Там яму ўручылі павестку зьявіцца на судовае паседжаньне 10 красавіка.

Жыхары пасёлкаў Дружны, Сьвіслач і іншых населеных пунктаў пратэстуюць супраць прадпрыемства хімічнай вытворчасьці, якое плянуе будаваць расейская прыватная кампанія “Аўгуст-Бел”. Плянуецца, што на заводзе будзе вырабляцца 18 відаў пэстыцыдаў — хімічных сродкаў для сельгасвытворчасьці. Жыхары выказваюцца за правядзеньне мясцовага рэфэрэндуму аб мэтазгоднасьці будаўніцтва прадпрыемства ў непасрэднай блізкасьці ад жылых дамоў, а таксама за правядзеньне незалежнай мэдычнай, экалягічнай і юрыдычнай экспэртызы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international