Міхась Варанец выйграў суд супраць БТ!

2005 2005-02-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд прызнаў, што Белтэлерадыёкампанія і журналіст Мікалай Мельячэнка ў праграме “Панарама” распаўсюдзілі непраўдзівую інфармацыю пра дзейнасць ГА “Воля да развіцьця” і старшыні арганізацыі Міхася Варанца. Сёньня, 14 лютага, абвешчанае рашэньне па справе аб абароне дзелавой рэпутацыі грамадзкага аб’яднаньня “Воля да разьвіцьця” і гонару і годнасьці ягонага кіраўніка Міхася Варанца.

Згодна з рашэньнем суда Першамайскага раёна сталіцы, Белдзяржтэлерадыёкампанія абавязаная на працягу 10 дзён агучыць у праграме “Панарама” Першага нацыянальнага тэлеканала рэзалютыўную частку судовага рашэньня. У прыватнасьці, падлягае абвяржэньню сьцьцвярджэньне “По некоторым данным, кроме подросткового клуба господин Воронец создал так называемый ресурсный центр, целью которого является финансирование оппозиционных структур. Да видно так увлёкся этой деятельностью, что подростковый клуб ушел на вторые роли”. Таксама будзе абвергнутае наступнае паклёпніцкае выказваньне журналіста на адрас “Волі да развіцьця” і Міхаіла Варанца: “Если иностранные фонды не поддержат финансово горе-предпринимателя, его сомнительная деятельность на этом прекратится”.

У судовым пасяджэньні адказчыкі не прывялі аніякіх пацьверджаньняў гэтых выказваньняў, прызнаўшы, што гэта былі толькі іхнія меркаваньні, не падмацаваныя фактамі. Па-сутнасьці, паклёпніцкі характар гэтых выказваньняў быў відавочны ўсім удзельнікам працэсу.

Рашэньне камэнтуе Юрый Чавусаў, які прадстаўляў у судзе інтарэсы ГА “Воля да развіцьця”: “Нягледзячы на тое, што суд прызнаў толькі частку нашых патрабаваньняў – напрыклад, нам не дадзенае права на агучваньне нашага адказу ў эфіры беларускага тэлебачаньня, – мы задаволеныя гэтым рашэньнем. На маёй памяці, здаецца, гэта ўнікальны выпадак, калі атрымалася дамагчыся абвяржэньня паклёпніцкіх выказваньняў дзяржаўных тэлепрапагандыстаў. Натуральна, у Белдзяржтэлерадыёкампаніі застаецца права на падачу касацыйнай скаргі, але ж на сёньняшні момант нашая маральная перамога даказаная, а рэпутацыя ГА “Воля да развіцьця” ачышчэная ад сумневаў”.

Паводле судовага рашэньня, Белдзяржтэлерадыёкампанія таксама мусіць аплаціць усе судовыя выдаткі заяўляльнікаў, зьвязаныя з вядзеньнем гэтай справы.
Паводле www.belngo.info

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international