Фонд Дамоў правоў чалавека выступіў у абарону Паўла Левінава

2008 2008-03-31T12:51:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hrhf2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фонд Дамоў правоў чалавека распаўсюдзіў зварот да Пракуратуры Віцебскай вобласці

і Рэспублікі Беларусь, а таксама да Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасьці, Фонд Дамоў правоў чалавека заклікае спыніць адміністрацыйныя вытворчасці і пераследы, якія здзяйсьняюцца зараз супраць Паўла Левинова.

 

Павел Левінаў, сябар Беларускага Хельсінскага Камітэта, з'яўляецца вядомым праваабаронцам дзякуючы яго актыўнай дзйнасьці па абароне правоў і свабодаў у Віцебску і Віцебскай вобласці Беларусі. З 3 па 6 сакавікаа 2008 Левінаў знаходзіўся з візітам у Савеце Еўропы, куды быў запрошаны Дырэктаратам Правоў чалавека і прававых пытаньняў Савета Еўропы. 27 сакавіка Павел Левінаў быў затрыманы, дастаўлены ў аддзел унутраных спраў, на яго складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях па артыкулах 17.1 і 23.4 Кодэкса аб Адміністрацыйных Правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь. Падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйнай справы паслужыў той факт, што праваабаронца знаходзіўся ў будынку па месцы правядзеньня ператрусу кватэры журналіста Алега Баршчэўскага супрацоўнікамі КДБ і намерваўся ажыццяўляць маніторынг сітуацыі. Дзеяньні Паўла Левінава па назіраньні за ажыццяўленьнем дзейнасьці прадстаўнікоў праваахоўных органаў з'яўляюцца адным з сацыяльных абавязкаў праваабаронцаў.

 

Ён прыбыў да месца жыхарства журналіста неўзабаве пасля таго, як супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Выкліканыя супрацоўнікі міліцыі ўжылі сілу, і супрацьдзейнічалі спробе Левінаву ўвайсці ў памяшканьне і абвінавацілі праваабаронцу ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні загадам міліцыянера.

 

Судовае паседжаньне, прызначанае на 28 сакавіка, было перанесена на 3 Красавіка ў сувязі з дрэнным станам здароўя Левінава. Ён падаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі і на складзеныя ў дачыненьні яго пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у Пракуратуру Віцебскай вобласці.

 

Фонд Дамоў правоў чалавека просіць прадстаўнікоў улад Беларускай дзяржавы

праяўляць павагу да міжнародных абавязкаў па стаўленьні да ролі праваабаронцаў, якія ўвасобленыя ў Дэкларацыі аб праве і абавязках асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Генеральная Асамблея ААН, A/RES/53/144):

 

Мы заклікаем Вас спыніць парушэньні правоў і свабод у вобласці свабоды слова і асацыяцый, а таксама парушэньне права людзей ажыццяўляць дзеяньні, накіраваныя ў абарону правоў і свабод іншых, гаворыцца ў звароце, які падпісала выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў правоў чалавека Марыя Дале.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international