Адкрыты ліст да беларускіх уладаў

2008 2008-03-28T15:43:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандру Лукашэнку,

Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь

 

Леаніду Мальцаву,

Міністру абароны Рэспублікі Беларусь

 

Рыгору Васілевічу,

Генеральнаму Пракурору Рэспублікі Беларусь

 

Валянціну Сукала,

Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь


Парыж-Мінск, 26 сакавіка 2008-03-28

Адкрыты ліст да беларускіх уладаў

Праваабарончы цэнтр “Вясна” і Міжнародная Федэрацыя Правоў Чалавека (FIDH) даведаліся пра пачатак працэсу над моладзевай актывісткай Кацярынай Салаўёвай у Полацкім гарадскім судзе. 28 сьнежня 2007 году Кацярына Салаўёва была прызнаная падазраванай у па крымінальная справе, узбуджанай па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя дзейнасьці незарэгістраванага грамадскага аб’яднаньня” і ўдзеле ў моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”.

Па атрыманай намі інфармацыі, Кацярына Салаўёва – 20-гадовая моладзевая актывістка з Лепеля (Віцебская вобласць), падвяргалася пастаяннаму ўціску напрацягу апошніх месяцаў. Двойчы была адлічаная з 2 курсу гісторыка-філалагічнага факультэту Полацкага дзяржаўнага універсітэту. Першы раз -- у пачатку сьнежня 2007 году, аднак пад ціскам грамадзкасьці была адноўленая праз некалькі дзён пасьля выключэньня. 23 студзеня 2008 года была другі раз адлічаная з універсітэту за фармулёўкай “акадэмічная непаспяховасць” (не была дапушчаная да зімовай сесіі).

Салаўёва і раней падвяргалася перасьледу. У студэнцкім інтернаце, дзе жыла Кацярына Салаўёва было праведзена некалькі вобыскаў. Кацярына Салаўёва двойчы прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці. Першы раз,10 верасня 2007 году – за ўдзел у акцыі салідарнасці з моладзевым актывістам Яраславам Грышчэнем, над якім адбываўся крымінальны працэс па абвінавачанні па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу – удзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. 26 лістапада 2007 году Кацярына Салаўёва была затрыманая па падозранні ў нанясенні графіці «Малады фронт не спыніць!» на полацкі гарвыканкам. Дапытвалася ў межах узбуджанай па гэтай падзеі крымінальнай справе па арт. 370 Крымінальнага кодэксу – “знявага дзяржаўных сімвалаў” (пазней гэтая крымінальная справа была спыненая). У абодвух выпадках Салаўёва была прыцягнутая да адміністратыўнай адказнасьці ў выглядзе штрафа; у другім выпадку штраф склаў болей за 500 даляраў.

Выпадак Кацярыны Салаўёвай яскрава дэманструе павелічэньне рэспрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці. FIDH і Вясна асуджаюць перасьлед грамадскіх актывістаў беларускімі ўладамі. Рэпрэсіі ўжываюцца ў сфэры аказаньня адукацыйных ппаслуг, якія мусяць заставацца незалежнымі ад палітычных фактараў.

Мы патрабуем аднавіць Салаўёву ў якасьці студэнткі Полацкага універсітэта і ніякім чынам не ствараць ёй перашкодаў у атрыманьні адукацыі. Вышэйзгаданыя дзеяньні скіраваныя выключна на пакараньне актывісткі за яе грамадскую дзейнасьць. Мы патрабуем ад беларускіх і полацкіх ўладаў справядлівага і незалежнага суда над сп. Салаўёвай, а таксама яе фізычнай і псыхалягічнай недатыкальнасьці ў любым выпадку. Таксама, FIDH і Вясна патрабуюць спыніць перасьлед усіх грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў у Беларусі, і, у любых абставінах, даць ім магчымасьць працаваць і атрымліваць адукацыю без нематываваных перашкодаў.

Таксама, FIDH і Вясна заклікаюць вас, у любых абставінах, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды, асабліва свабоду выказваньня і незалежнасьці судовай улады, згодна Дэклярацыі Правоў Чалавека, Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і міжнароднымі і Эўрапейскімі актамі, ратыфікаванымі Рэспублікай Беларусь

 

Сохэйр Белхасэн

Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international