Праваабаронца патрабуе прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў за парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян

2008 2008-03-28T10:13:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/z263.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімер Целяпун

Уладзімер Целяпун

Мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун накіраваў у пракуратуру Мазырскага раёна скаргу на дзеяньні службовых асоб, якія парушылі канстытуцыйныя правы грамадзян.

 

Група грамадзян горада Мазыра звярнулася ў райвыканкам за дазволам на пправядзеньне сходу грамадзян, прызначанага на  29 сакавіка ў поўнай адпаведнасьці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”.

Аднак адміністрацыя райвыканкама у асобе намесніка старшыні Галюка Ф. адмовіла заяўнікам у іх праве на правядзеньне сходу, не прапанаваўшы нават іншага варыянту для рэалізацыі канстытуцыйнага права. Між тым гэтыя права гарантуюцца артыкуламі 33, 35 і 52 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Праваабаронца лічыць, што службовыя асобы Мазырскага райвыканкама не выконваюць патрабаваньні Дырэктывы №2 і не “забяспечылі правы і свабоды грамадзян Рэспублікі Беларусь”, якія з’яўляюцца найвышэйшай мэтаю дзяржавы”.

У скарзе праваабаронца патрабуе ў парадку пракурорскага нагляду вызначыць законнасць рашэньня Мазырскага райвыканкама і прыцягнуць да адказнасці службовых асоб за парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзян.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international